4 ліпеня ў 16:08 доктар хуткай медыцынскай дапамогі паведаміў ратавальнікам, што ў прыёмнае аддзяленне Ашмянскай цэнтральнай бальніцы з ірванымі ранамі правай кісці паступіў 75-гадовы мужчына. Атрымаў ён іх, як сцвярджалася, адпужваючы петардамі птушак.
Як паведаміў сам пацярпелы, днём, знаходзячыся ў сябе на прысядзібным участку, ён падрываў петарды, каб разагнаць птушак. Але ў нейкі момант адзін з піратэхнічных вырабаў разарваўся проста ў ягоных руках.
Мужчына неадкладна звярнуўся па дапамогу да медработнікаў і быў шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне Ашмянскай цэнтральнай раённай бальніы. Медыкі аператыўна зашылі і апрацавалі раны. Цяпер стан пенсіянера здавальняючы.
Каментары