Беларусы, здаецца, дамагліся саступак ад польскага банка Santander
У супрацьстаянні беларусаў і польскага банка Santander, відаць, накрэсліўся зрух. У адным з беларускіх чатаў выклалі афіцыйны адказ банка кліентцы, якая паскардзілася на патрабаванне да 26 чэрвеня падаць ДНЖ з рэштай тэрміну дзеяння ў 12+ месяцаў (а інакш — блакаванне мабільнага банкінгу і іншыя непрыемнасці). У адказе кліентцы банк прызнае, што чырвоны штамп пра падачу на ДНЖ таксама ўлічваецца, піша Devby.io.
У адказе Santander чарговы раз спасылаецца на арт. 5b Рэгламенту Рады (ЕС) 833/2014 ад 31 ліпеня 2014 «Пра абмежавальныя меры ў сувязі з дзеяннямі Расіі, што дэстабілізуюць сітуацыю ва Украіне» (там пра забарону на фінансавыя аперацыі з расійскімі юрыдычнымі асобамі) і на арт. 1u Рэгламенту Рады (ЕС) 765/2006 ад 18 мая 2006 года «Пра абмежавальныя меры ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі і датычнасцю Беларусі да агрэсіі Расіі супраць Украіны» (там пра забарону грамадзянам Рэспублікі Беларусь мець больш за 100 тысяч еўра на рахунку без еўрапейскага ДНЖ).
Але галоўнае — прыпіска ў канцы. Прадстаўнік банка дадае, што ў сувязі з доўгім разглядам заяў наконт ДНЖ пры разглядзе зваротаў кліентаў яны бяруць пад увагу задакументаваную падачу на карту побыту.
Пацвярджэннем такой падачы звычайна з’яўляецца чырвоны штамп з подпісам інспектара — у пашпарце або на асобным аркушы.
Польскі банк Santander дыскрымінуе беларусаў па ўласнай ініцыятыве
Актывісты склалі петыцыю ў польскі банк Santander з просьбай не дыскрымінаваць беларусаў
Польскі банк даў беларусам два тыдні, каб прынесці ДНЖ. Хто не прынясе, таго адключаць ад праграмы
Латушка звярнуўся ў Камісію фінансавага нагляду Польшчы ў сувязі з банкам Santander
Папулярны польскі банк стаў блакаваць беларусам доступ да анлайн-акаўнтаў. Што здарылася?
Буйны нямецкі банк без тлумачэння прычын закрывае рахункі беларусаў — нават дзіцячыя
Каментары
Ужо можна расходзіцца?