Меркаванні1616

Чым беларускі афіцэр адрозніваецца ад расійскага?

У новым выпуску «Ток» Аляксандр Сахашчык паразважаў пра тое, колькі «рускага свету» ў галовах афіцэраў і ці гатовая была б наша армія абараніць краіну ад Расіі.

Фота: Ваяр

У Аляксандра Сахашчыка (сына Валерыя Сахашчыка) спыталі, кім адчуваюць сябе афіцэры беларускай арміі — беларусамі ці «рускімі са знакам якасці»?

«Рускія за знакам якасці — гэта невялікі працэнт радыкальна настроеных беларусаў, якія падтрымліваюць расійскую знешнюю палітыку і тыя падзеі, што цяпер адбываюцца ва Украіне. Але гэта вельмі малы працэнт. Невялікая іх частка — людзі, якія праходзілі службу яшчэ ў Савецкім Саюзе. Магчыма, у іх засталася нейкая настальгія па тых часах», 

— выказаў сваё бачанне мужчына.

Адносна таго, ці змянілася стаўленне беларускіх афіцэраў да Расіі пасля пачатку вайны з Украінай, Сахашчык заўважыў, што ім навязваецца меркаванне, што гэта вайна двух гігантаў: Расіі і НАТА, Захаду і Усходу. «У гэтым разрэзе Расія — сілы дабра, і мы з імі. Мы на баку дабра», — пераказвае вайсковец лінію ідэалогіі.

Чым адрозніваецца беларускі афіцэр сіл спецыяльных аперацый ад расійскага

Аляксандр Сахашчык адзначыў, што сярод беларускіх вайскоўцаў вельмі паважлівыя адносіны.

«У расійскай арміі (я не гавару ўжо, як афіцэры адносяцца да салдат) адзін да аднаго ставяцца як да жывёлы. Палкоўнік да маёра, я не кажу, як генерал адносіцца да палкоўніка, а часам і да іншых генералаў. Гэтыя адносіны прыніжаюць гонар і годнасць афіцэра і не могуць быць дапушчальнымі. Але ў іх так прынята і лічыцца нармальным».

Калі гаварыць пра вайсковую падрыхтоўку, то расіяне ў першую чаргу адрозніваюцца тым, што ў іх практычна ўсе афіцэры з баявым досведам:

«Гэта накладвае свой адбітак на баявую падрыхтоўку. Людзі ведаюць, да чаго яны рыхтуюцца. У нас Узброеныя сілы не ўдзельнічалі і не прымаюць удзелу ў баявых дзеяннях. Толькі з пачаткам вайны ва Украіне да гэтага пытання сталі ставіцца больш сур'ёзна».

@tokbelarus Белорусский майор рассказал, чем отличается армия России и Беларуси #Беларусь #армиябеларуси #армия #всрб #полккалиновского #новостибеларуси #беларусьновости #нашаніва ♬ stuck inside my thoughts - FutureVille

Ці гатовая беларуская армія да абароны з боку Расіі і Захаду?

Сахашчык лічыць, што беларуская армія гатовая да таго, каб абараняць краіну, «калі мы гаворым не пра Расію».

Але, на яго думку, акупацыі Беларусі з боку Расіі і не адбудзецца:

«Гэта раўназначна таму, як сёння гавораць пра тое, што палякі рыхтуюць свае войскі, каб Гродзенскую і Брэсцкую вобласці «адціснуць». Гэта фантазіі. Не будзе гэтага Расія ніколі рабіць. Ёй гэта не трэба. Адна справа захапіць, другая — утрымаць. Гэта вельмі складаны працэс. У іх вайна ва Украіне пакуль не вельмі атрымліваецца».

Разам з гэтым Сахашчык адзначае, што ў Расіі дастаткова моцныя пазіцыі ў Беларусі: «Яны ўжо навязалі беларусам ідэі «рускага свету» і працягваюць гэта рабіць. Эканоміка вельмі моцна арыентаваная на Расію. Любому, хто прыйдзе на змену Лукашэнку, будзе вельмі складана пераналаджваць усе працэсы».

Калі гаварыць пра магчымасць паўстання беларусаў пасля смерці Лукашэнкі супраць акупацыі Расіяй, то Аляксандр бліжэйшым часам не бачыць такой перспектывы. Ён тлумачыць: «У 2020 годзе вельмі моцна сілавым спосабам задушылі пратэсты. Людзі яшчэ не адышлі ад гэтага».

Глядзіце цалкам:

Каментары16

  • Пудж
    29.01.2024
    Чым беларускі афіцэр адрозніваецца ад расейскага?
    Расейскі памірае за Расею, а беларускі за "Союзное Государство"
  • Пудж
    29.01.2024
    Чым беларускі афіцэр адрозніваецца ад расейскага?
    Беларускі падпарадкоўваецца яшчэ і Лукашэнку
  • Пудж
    29.01.2024
    Чым беларускі афіцэр адрозніваецца ад расейскага?
    Заробкам

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалі судзіць беларуса, якога затрымалі на мяжы пасля вяртання з Амерыкі1

У Польшчы знаходзяцца больш за 200 тысяч беларусаў1

Орбан заявіў пра паразу Украіны ў вайне з Расіяй6

Качанава: У нашым турбулентным свеце няма такой дзяржавы, дзе б так думалі пра людзей, як у Беларусі4

Магілёвец з рэўнасці апублікаваў у дамавым чаце інтымнае фота сваёй жонкі

На Урале з-за аварыі некалькі дамоў затапіла баршчом3

Гомельскага актывіста ў Славакіі чакае суд у сувязі «з пагрозай нацыянальнай бяспецы»

Першыя аўтацэнтры беларускага брэнда Belgee адкрыліся ў Мінску1

Кіраўнік РПЦ паабяцаў расіянам вечнае жыццё ў выпадку гібелі ва Украіне і заклікаў маліцца за Пуціна15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

Галоўнае
Усе навіны →