У вёсцы Новая Каменка ўчора згарэў дом. Падчас агляду месца пажарышча былі выяўлены парэшткі двух чалавек: 89-гадовай жанчыны і 75-гадовага мужчыны, паведамляе СК.

Трывогу падняў сябар сям’і, калі не змог датэлефанавацца да іх. Прыехаўшы ў вёску, ён выявіў, што дом, у якім жылі муж і жонка, цалкам згарэў.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.
Мужчына патлумачыў следчаму, што напярэдадні вечарам размаўляў з загінулымі па тэлефоне. Пенсіянер расказаў, што п’е віно, а ягоная жонка адпачывае на печы.
Папярэдне разглядаецца некалькі версій узнікнення пажару, у тым ліку няправільная эксплуатацыя печы.
Каментары