Грамадства8

«Можа, у нейкай ступені будзе не танна». Для прапагандыстаў Расіі і Беларусі створаць агульны медыяхолдынг

Падрыхтаваны праект пастановы Вышэйшага дзяржсавета аб стварэнні адзінай медыякампаніі Саюзнай дзяржавы. Пра гэта расказаў журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, перадае БЕЛТА.

Дзмітрый Мезенцаў. Фота: БЕЛТА

 «Мы падрыхтавалі праект пастановы ВДС. Прадугледжваецца стварэнне адзінай медыякампаніі Саюзнай дзяржавы, якая возьме на сябе каардынацыю і забяспечыць выпуск на старонках друкаваных выданняў, тэлеканала і інтэрнэт-рэсурснага напрамку (яму шмат будзе ўдзелена ўвагі) таго кантэнту, інфармацыі, якая будзе звязана не толькі з узаемадзеяннем у фарматах Саюзнай дзяржавы.

Пра нашу гісторыю, пра нашы планы, пра тое, як мы рэагуем на той націск, у тым ліку ментальны. Мы хочам, каб гэта быў вельмі цікавы, магутны набор задач, які будзе пад сілу абноўленаму калектыву», — сказаў Мезенцаў.

Тэма стварэння саюзнага медыяхолдынга ўжо абмяркоўваецца на працягу некаторага часу, у тым ліку на вышэйшым узроўні. У красавіку 2023 года на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета ў Крамлі Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Мы з Уладзімірам Уладзіміравічам [Пуціным] дамовіліся яшчэ ў Піцеры, што нам трэба мець сур'ёзны саюзны медыяхолдынг. Трэба ствараць гэты медыяхолдынг. Так, гэта, можа, у нейкай ступені будзе не танна, але калі мы хочам, каб парадак дня гучаў (ёсць пра што гаварыць), трэба ствараць гэты медыяхолдынг, не прыклейваючы яго да нейкіх іншых арганізацый. Пра гэта мы дамовіліся. Але гэта не адразу робіцца. Тым больш што патрэбны пэўныя сродкі».

22 студзеня на сустрэчы ў Мінску Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Дзмітрыем Мезенцавым падрыхтоўку да чарговага пасяджэння ВДС. Яно павінна прайсці ўжо ў бліжэйшы час.

На зацвярджэнне ўдзельнікаў мерапрыемства плануецца вынесці ў тым ліку праект Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады.

Папярэдні такі дакумент ахопліваў 2021-2023 гады і рэалізоўваўся разам з 28 прынятымі саюзнымі праграмамі.

Кардынальнае адрозненне Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады ад аналагічнага дакумента на 2021-2023 гады ў тым, што

ў праект на новы трохгадовы перыяд уключаны вялікі блок гуманітарных, культурных і сацыяльных пытанняў, у той час як папярэдні дакумент разам з 28 саюзнымі праграмамі канцэнтраваўся пераважна на эканамічным складніку супрацоўніцтва, прамысловасці, банкаўскай сферы і іншых такіх напрамках.

То-бок, прапагандзе ў так званай Саюзнай дзяржаве будзе надавацца больш увагі.

Каментары8

  • Крымінальны кодэкс
    22.01.2024
    Усіх, хто пойдзе туды працаваць, будзем судзіць за здраду радзіме.
  • Гісторыя скону ўтварэньня Ельціна і Кебіча
    22.01.2024
    Пра нашу гісторыю? Большасьці людзей не цікавіць вашая перапісаная неаднойчы гісторыя.
  • вусаты
    22.01.2024
    вусаты здаў краіну з трыбухамі

«Гэта пытанне часу, але трэба саспець». Пуцін загаварыў пра адзіны парламент і валюту Беларусі і Расіі7

«Гэта пытанне часу, але трэба саспець». Пуцін загаварыў пра адзіны парламент і валюту Беларусі і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Актывісты прыехалі на польска-беларускую мяжу «блакаваць рух». Але гэта блакаванне ўмоўнае10

«За раз сабраў 500 грыбоў!» Беларус навучыўся беспамылкова вызначаць суперураджайныя паляны1

У офісе Зяленскага абверглі, што прэзідэнт дасць інтэрв'ю Такеру Карлсану

Колькасць нараджэнняў у Мінску падскочыла 3 ліпеня на 175%2

Па дарогах Беларусі ездзіць мульцяшны рэтрааўтамабіль3

Латушка: Лукашэнка склікаў закрытае пасяджэнне Рады бяспекі для абмеркавання патрабаванняў Польшчы1

Праваабаронцам дакладна вядома пра сем палітзняволеных, якія ўчора выйшлі на волю1

Трамп рыхтуецца да суперніцтва з Камалай Харыс за пасаду прэзідэнта ЗША

У Расіі затрымалі камандзіра дэсантнікаў, якія зверствавалі ў Бучы. Але затрымалі яго за іншае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта пытанне часу, але трэба саспець». Пуцін загаварыў пра адзіны парламент і валюту Беларусі і Расіі7

«Гэта пытанне часу, але трэба саспець». Пуцін загаварыў пра адзіны парламент і валюту Беларусі і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →