Грамадства2121

Мукавозчык: Пагоню пара ў іх забіраць, яна павінна быць наша

Прапагандыст Андрэй Мукавозчык перакруціў словы Максіма Багдановіча.

У сваёй калонцы ў «СБ» Мукавозчык піша пра рэпрэсіі і называе прысуды па палітычна матываваных справах не такімі і строгімі.

«Мы яшчэ гуманныя і міласэрныя. Нават, перш чым асуджаць за тыя ж данаты, не менш за год распавядалі, што гэта злачынства, што кара за яго будзе, што ўсіх знойдзем».

А пасля нечакана пераключаецца на класіка літаратуры, дзіўна тлумачачы яго словы.

«Старадоўняй Літоўскай Пагоні, — пісаў Багдановіч, не ведаючы яшчэ ні пра ВЧК-КДБ, ні пра ГУБАЗіК, ні нават пра ДВП [Дэпартамент выканання пакаранняў] МУС РБ, але па-прароцку прадбачачы іх з'яўленне і будуючы паэтычную трыяду, — не разбіць, не спініць, не стрымаць!»

«Біце ў сэрцы іх — біце мячамі. Не давайце чужынцамі быць!» — заклікаў паэт сто гадоў таму. Ну, вось мы і б'ем», — прыдумаў Мукавозчык, што змагацца з дэмакратычным рухам ім нібыта завяшчаў сам Багдановіч.

«А Пагоню пара ў іх забіраць. Яна таксама павінна быць наша», — заключыў ён.

Чытайце таксама:

Мукавозчык узначаліў секцыю публіцыстыкі Саюза пісьменнікаў

Галоўрэд СБ: Калі вы пачулі словы «правы чалавека», ведайце, гэты чалавек — вораг нашай краіны

У прапагандыста Мукавозчыка спыталі, чаму ягоная дачка працуе ў ЗША

Каментары21

  • Пагоня - гістарычная каштоўнасць
    19.01.2024
    Вярніце Пагоню на Дом Урада, на адміністрацыйныя будынкі, ў школы і іншыя навучальныя ўстановы.
  • Мастак
    19.01.2024
    Мукавоз зусім кукухай паехаў - асацыяваць Пагоню са створанымі савецкімі каланізатарамі і тутэйшымі калабарацыяністамі карнымі структурамі. Эта прыкладна тое ж самае, што намаляваць фрэску з кардонавым генералісімусам у каталіцкім касцёле.
  • даведка
    19.01.2024
    Муковозчик под впечатлением от дикпика Олега Гайдукевича назвал в его честь целый департамент в МВД (ДИП).

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →