У Чорным моры на міне падарвалася цывільнае судна пад сцягам Панамы, якое накіроўвалася ў адзін з дунайскіх партоў на загрузку збожжам. Міна была расійская, паведамляюць Сілы абароны Поўдня.
У выніку судна страціла ход і кіраванне, на верхняй палубе ўзнік пажар. Каб пазбегнуць затаплення, капітан зафіксаваў яго на мелі.
Судну аказалі дапамогу катары марской аховы і пошукава-выратавальнай службы. На борт даставілі медыкаў. Яны знайшлі двух параненых маракоў.
Да судна былі накіраваны буксіры для зняцця з мелі і дастаўкі ў порт.
Сілы абароны Поўдня заяўляюць, што міна была расійская.
Каментары