Грамадства

Школа, якую заснавала памерлая жонка экс-хакеіста зборнай Беларусі, ахвяравала буйную суму анкахворым — і закрылася

На днях у сацсетках аднаго з праектаў беларускага фонду «КіндэрВіта» з'явіўся допіс пра тое, што ў падтрымку арганізацыі паступіў буйны дабрачынны перавод — 31 тысяча рублёў.

Ілюстрацыйнае фота: korobochkahrabrosti

Гэтую суму ахвяравала анлайн-школа маркетынгу Mira School, адной з заснавальніц якой была жонка экс-хакеіста зборнай Беларусі Дзмітрыя Мялешкі, піша «Трыбуна».

Надзея Мялешка стала вядомая дзясяткам тысяч людзей не толькі праз свой праект, у якім, як было заяўлена на старонцы, навучаюць дыстанцыйным прафесіям з нуля. У пачатку 2020-га жанчына распавяла, што ў яе дыягнаставалі рак грудзей. У сваіх сацсетках яна дэтальна расказвала пра сваё лячэнне і тыя цяжкасці, якія пераадольвала.

23 сакавіка 2023 года стала вядома, што Надзея памерла — допіс з трагічнай весткай ад яе імя апублікавалі ейныя калегі.

Mira School як праект працягнуў існаваць пасля смерці Надзеі, аднак пратрымаўся ўсяго некалькі месяцаў. 20 кастрычніка ў сацсетках зʼявілася інфармацыя аб тым, што школа ліквідуецца, а акаўнт «апускаецца ў цішыню».

У снежні гэтую інфармацыю пацвердзіла і сузаснавальніца школы Міла Літвінская:

«Пасля сыходу Надзеі мы далі ўсім ахвотным апошнюю магчымасць атрымаць анлайн-прафесію і выпусцілі яшчэ пару курсаў. Але ўсё ж без Надзі Мялешка школу цяжка ўявіць. Яна была яе душой, таму прынялі такое няпростае рашэнне».

Дабрачынны перавод — гэта ўчынак, якім каманда школы хацела завяршыць праект і які, на меркаванне калег, узрадаваў бы Надзею Мялешка, бо і яна падтрымлівала людзей з анказахворваннямі (нават заснавала спецыяльны фонд «Надзея», але не паспела яго зарэгістраваць афіцыйна).

Паводле Літвінскай, падтрымаць праект «КіндэрВіты» прапанавалі родныя Надзеі і вучні анлайн-школы. Гэтая рэкамендацыя была не выпадковай. Кіраўніца дабрачыннай арганізацыі Надзея Манцэвіч была асабіста знаёмая з Надзеяй Мялешка і дапамагала ёй з арганізацыяй працы фонду «Надзея».

«Я шчыра спадзяюся, што пералічаныя грошы дапамогуць адным перамагчы хваробу, а іншым — не адчуць таго болю страты, што перажылі родныя, каманда і сябры Надзі Мялешка, — кажа Літвінская.

Гэтая навіна засмуціла шматлікіх выпускнікоў школы.

Пасля паведамлення аб ліквідацыі Літвінская правяла жывы эфір на інстаграм-старонцы школы, у якім абмеркавала, «чаму мары не спраўджваюцца».

Каментары

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?8

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзмітрый — 25 рублёў». Мужчына з вуліцы зноў збірае грошы ў мінчан4

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?8

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →