Грамадства88

«Калі палітыка пытаюць, агент ты ці не агент, я не ведаю, што ён мусіць адказваць». Сяргей Вазняк патлумачыў, для чаго ім з Калякіным партыя

9 снежня ў Мінску быў сфарміраваны арганізацыйны камітэт па стварэнні ў Беларусі новай левай дэмакратычнай партыі. Партыю, ідэйнай асновай якой будзе марксізм, паспрабуюць стварыць замест ліквідаванай Вярхоўным судом Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» (да 2009 года — Партыя камуністаў Беларусі). Адзін з яе стваральнікаў, адзін з колішніх лідараў «Справядлівага свету» Сяргей Вазняк, расказаў некаторыя падрабязнасці ў каментары Беларускай рэдакцыі Польскага радыё.

Сяргей Вазняк. Фота: gazetaby.com

Сяргей Вазняк кажа, што летам, яшчэ да ліквідацыі партыі «Справядлівы свет», праходзіў з’езд, і некаторыя яе чальцы агучвалі думку, што калі рэгістрацыя будзе забраная ўладамі, варта паспрабаваць аб’ядноўвацца хаця б пад эгідай аргкамітэта па стварэнні партыі.

«Відавочна, цяпер беларускае грамадства знаходзіцца ў стадыі палітычнага заняпаду, інтарэс да палітыкі знізіўся, мы назіраем сіндром 2020 года. Але гэта часовая з’ява, бо нічога застылага няма, асабліва ў грамадскім жыцці. Пройдзе час, і ў людзей зноў прачнецца цікаўнасць да палітыкі, будзе праяўляцца жаданне ўплываць на дзяржаўныя рашэнні нейкім чынам. А такія людзі схільныя аб’ядноўвацца ў палітычныя партыі нейкім чынам, грамадскія арганізацыі, прафсаюзы, грамадскія ініцыятывы. Гэта нармальны працэс.

Трэба перажыць гэты час, спадзявацца. Я дакладна ведаю, што прыйдуць іншыя часы. А мы будзем рабіць тое, што магчыма ў цяперашніх умовах. І я разумею, што магчымасці будуць вельмі абмежаваныя. Адна рэч, калі ты зарэгістраваная палітычная партыя, іншая — калі ты аргкамітэт па стварэнні партыі, магчымасцяў менш. Але яны ёсць і мы будзем іх выкарыстоўваць», — гаворыць Вазняк.

Ён некалькі разоў у размове кажа пра магчымасці, якія дае беларускае заканадаўства:

«Адбываецца тое, што адбываецца. Так, ліквідаваныя партыі, у тым ліку і некаторыя праўладныя. Яны ліквідаваныя, але ёсць закон, які дазваляе ствараць грамадзянам палітычныя партыі. То-бок ёсць прававое поле, у якім можна дзейнічаць», — падкрэслівае палітык.

Ва ўмовах разгромленага грамадска-палітычнага жыцця ініцыятыва распачаць стварэнне палітычнай партыі выглядае як мінімум нечакана. У Вазняка адкрыта запыталіся, ці не было кансультацыі адносна гэтага кроку з КДБ. Той у адказ засмяяўся:

«Я не ведаю, як на такія пытанні адказваць. Ведаеце, калі палітыка пытаюць, агент ты ці не агент, я не ведаю, што ён мусіць адказваць. Рваць на сабе кашулю і казаць, што ён не агент ці што агент? Мне нічога такога невядома, пра што вы мяне пытаеце».

Што тычыцца камуністычных ідэй, то Вазняк спакойна заўважае, што нікога, хто не падзяляе іх светапогляду, ініцыятары за сабою не клічуць.

«Мы клічам толькі прыхільнікаў левых марксісцкіх поглядаў, нармальная сітуацыя, калі нехта з намі не згодны, калі ласка! Нармальная сітуацыя, калі нехта мысліць інакш».

Чытайце таксама:

«Камуніст, які выступае за буржуазную рэвалюцыю». Пяць фактаў пра Сяргея Калякіна, які стварае «партыю марксісцкіх поглядаў»

Бухвостаў, Вазняк і Калякін паспрабуюць стварыць новую партыю на базе марксізму

Камуніст Вазняк: Я адзіны чалавек, які быў даверанай асобай у пяці розных кандыдатаў у прэзідэнты

Каментары8

  • дурдом не знает границ
    11.12.2023
    в "концлагере" и партию.... Ну-Ну !
  • Жвір
    11.12.2023
    Ну трэба ж, які наіўны хлопчык, ня ведае, што адказаць на пытаньне, ці агент ён. :))) А праўду сказаць не спрабаваў ? Два варыянты, іх больш няма, альбо "так", альбо "не".
  • Пра Вазьнякоў
    11.12.2023
    Я чытачам без усякіх Вазьнякоў (лол, хто гэта) патлумачу: лукашысты адчайна хочуць вярнуць на Захадзе тую легітымнасьць, якую яны мелі да «выбараў» 2020 году – вось і пускаюць то кандыдата ў дэпутаты ад Зялёных, то гэтага, у спробе замыліць вочы, што на выбарах нібыта будзе апазыцыя. Хтосьці верыць, што калі б гэтыя людзі былі хоць трошачку незалежныя, то яны ня трапілі б за акраты або на эміграцыю?

З'явілася відэа з момантам удару расійскай ракеты Х-101 па дзіцячай бальніцы «Ахматдзіт»1

З'явілася відэа з момантам удару расійскай ракеты Х-101 па дзіцячай бальніцы «Ахматдзіт»

Усе навіны →
Усе навіны

Мілінкевіч згадаў, як кіраўнікі партый прапанавалі яму па чарзе ўзначальваць апазіцыю. І з беларусамі перасталі сустракацца ў Еўропе7

У другім туры парламенцкіх выбараў у Францыі ў лідары нечакана выбіліся левыя16

Сілавік, які здзекаваўся з затрыманых у Мінску пасля выбараў: Ну, б***ь, мала даваў20

Агурковае марозіва — рэцэпт3

У палка Каліноўскага новы камандзір?12

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?9

«Самы цымус»: гісторык напісаў кнігу пра тое, як абаранкі скарылі Амерыку, а дранікі сталі і яўрэйскай стравай 27

Як у парку «Сула» сустрэлі Купалле ФОТЫ4

Яна была ізгоем пры жыцці, сёння яе выявамі ўпрыгожваюць мадэльнае адзенне і гадзіннікі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася відэа з момантам удару расійскай ракеты Х-101 па дзіцячай бальніцы «Ахматдзіт»1

З'явілася відэа з момантам удару расійскай ракеты Х-101 па дзіцячай бальніцы «Ахматдзіт»

Галоўнае
Усе навіны →