Свята-Елізавецінскі манастыр кожны месяц аплачвае аўтамабіль для расійскіх вайскоўцаў
Свята-Елізавецінскі манастыр працягвае падтрымліваць вайну Расіі супраць Украіны і збірае грошы на дапамогу для расійскіх вайскоўцаў.
Раней паведамлялася, што за перыяд з красавіка па жнівень 2023 года Свята-Елізавецінскі манастыр поўнасцю або часткова аплаціў куплю 7 аўтамабіляў для расійскіх вайскоўцаў праз групу «Дапамога братам», якую ўзначальвае расійская манашка Яўгенія (Цыўцівадзэ).
За жнівень-снежань гэтага года выявілі яшчэ 4 аўтамабілі, набытыя за грошы беларускага манастыра.
Такім чынам, манастыр поўнасцю або часткова аплаціў сёлета куплю 11 аўто для расійскіх вайскоўцаў.
На фестывалі, арганізаваным Свята-Елізавецінскім манастыром, абвергнуць міфы пра «Канстанціна Каліноўскага» і выступіць Караеў
«Д'ябал абвінавачвае». Ксёндз Лашук працягвае служыць і выказаўся пра скандал вакол сябе
У Жыровічах знішчылі фрэску аўтарства Рамана Бандарэнкі
У Беларусь пратачылася новая секта з Расіі. Былы зэк змушае паству прадаваць кватэры і выкідаць дакументы
Каментары