Дзяўчына выпадкова праглынула зубную шчотку.
У Іспаніі 21-гадовая Айсэя падавілася кавалкам індычкі. Задыхаючыся, яна схапіла першы прадмет, які трапіўся ёй пад руку, — зубную шчотку і паспрабавала дастаць захраслы кавалачак мяса. Ëй удалося пазбавіцца індычкі ў горле, але затым яна выпадкова праглынула шчотку.
«Яе проста засмактала ўнутр», — прыгадвае дзяўчына.
Пазней Айсэю даставілі ў шпіталь. Медыкі выслухалі гісторыю дзяўчыны і доўга не маглі паверыць, што ў ейным страваводзе сапраўды знаходзіцца шчотка, пакуль не ўбачылі рэнтгенаўскія здымкі.
Пасля трохгадзіннага абследавання хірургі змаглі дастаць іншароднае цела. Яны абматалі шпагатам галоўку шчоткі і выцягнулі яе праз рот.
Каментары