«На сігналы не рэагаваў». У Капыльскім раёне пад коламі цягніка загінуў мужчына
Увечары 5 снежня паблізу вёскі Дзягцяныя ў выніку наезду грузавога цеплавоза смяротна траўмаваны 63-гадовы жыхар Раздзялавічы Ганцавіцкага раёна, піша СК.
Паводле папярэдніх звестак, загінулы ішоў уздоўж чыгуначных рэек, на гукавыя і светлавыя сігналы цягніка не рэагаваў.
Каментары