Грамадства4848

Праз 17 гадоў жыцця ў Літве беларуса пазбавілі дазволу на жыхарства, разлучылі з сямʼёй і загадалі вярнуцца ў Беларусь

Беларус Аляксей пражыў у Літве 17 гадоў. У канцы лістапада 2023 года яму прыйшлося кінуць жонку і дваіх непаўналетніх дзяцей, бо яго пазбавілі віду на жыхарства ў Літве. Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы (ДДБ) вырашыў, што мужчына ўяўляе пагрозу для Літвы, паколькі 20 гадоў таму служыў у беларускім войску. Дэпартамент міграцыі зазначае, што ў такіх выпадках тэрмін, праведзены ў Літве і наяўнасць сямʼі не зʼяўляюцца важкім аргументам для таго, каб чалавек застаўся ў Літве. Яго гісторыю распавядае Delfi.

Жонка высланага ў Беларусь мужчыны Яніна (сапраўднае імя рэдакцыі вядома) расказала выданню, што яе муж жыў у Літве з 2006 года. Тады пара ажанілася, у яе нарадзіліся двое дзяцей. Дзеці, як і Яніна, грамадзяне Літвы. У Аляксея быў часовы від на жыхарства, які ўвесь час падаўжалі. У лютым гэтага года скончыўся тэрмін дакумента, Аляксей у звычайным парадку звярнуўся за працягам дакумента.

Адказу прыйшлося чакаць 9 месяцаў, а калі ён быў атрыманы, сямʼя была ў шоку — на аснове высноваў ДДБ Дэпартамент міграцыі не працягнуў від на жыхарства, Аляксея прызналі пагрозай нацбяспекі Літвы. «30 месяцаў ён не зможа прыехаць у Літву», — расказала Яніна. У дэпартаменце Аляксея запрасілі ў кабінет, раздрукавалі рашэнне і сказалі, што ён неадкладна павінен выехаць у Беларусь.

«Прыехалі памежнікі і на машыне з гэтым дакументам адвезлі на мяжу», — распавяла жанчына. Яна была ўражанай. Яе мужу не далі ні падрыхтавацца, ні сабрацца, ніхто не чакаў абскарджання рашэння.

Цяпер ён жыве там у бацькоў. «Ён у шоку, у поўным шоку. Паўжыцця пражыў тут, тут яго сямʼя», — кажа Яніна.

У адказе Дэпартамента міграцыі, з якім азнаёміўся Delfi, сказана, што ў 2000—2002 гг. мужчына служыў у беларускім войску, а ў 2003—2004 гг. служыў па кантракце, значыць «павінен быць лаяльным грамадзянінам Беларусі, які падтрымлівае яе ўладу і агрэсіўную знешнюю палітыку».

Дэпартамент міграцыі ўказаў: ДДБ лічыць, што Аляксеем могуць скарыстацца для выканання розных задач спецслужбаў.

«Ён працаваў простым памежнікам — паднімаў і апускаў шлагбаўм, можна так сказаць», — запэўнівае Яніна.

Паводле яе слоў, увесь час у Літве Аляксей выконваў простую працу — быў кладаўшчыком. «Амаль увесь час тут ён працаваў, яго стаж 16 гадоў», — дадала жанчына.

Дэпартамент міграцыі ўказаў, што нягледзячы на ​​тое, што Аляксей жыве ў Літве з 2006 года, а з 2005 жанаты з грамадзянкай Літвы і выхоўвае дваіх непаўналетніх дзяцей, працуе, усё ж на падставе высноў ДДБ было прынята рашэнне адмовіць яму ў відзе на жыхарства з меркаванняў бяспекі.

У рашэнні таксама пазначана, што Аляксей жыве ў Літве, але часта ездзіць у Беларусь. «Зыходзячы з гэтага, можна зрабіць выснову, што іншаземец не разарваў сацыяльныя сувязі з Беларуссю, а гэта павышае рызыку давання інфармацыі і супрацоўніцтва з беларускімі службамі», — сказана ў рашэнні.

«Чаму чалавек не можа ездзіць да бацькоў? Так, мы раней амаль кожныя выхадныя ездзілі, да пандэміі. Там не толькі яго бацькі жывуць, там пахавана мая маці, мы не ездзім туды проста так», — сказала Яніна.

Дэпартамент зазначыў, што Аляксей не прэтэндаваў на пастаянны від на жыхарства і на грамадзянства, што расцаніў, як факт «недастатковай інтэграцыі ў літоўскае грамадства і тое, што чалавек не звязвае з Літвой сваю будучыню».

Па словах Яніны, Аляксею зрабілі заўвагу і з-за невялікага заробку.

Каментары48

  • *
    05.12.2023
    100% - дэбілы
  • Ганьба
    05.12.2023
    Штаб мае аспірацыі вызваліць Беларусь, вызваліць палітвязняў, падняць беларускую эканоміку, але не можа паўплываць на дыскрымінатыўную палітыку што да беларусаў у краіне, дзе сам знаходзіцца... Ну, ладна...
  • Пытанне
    05.12.2023
    ў 2003—2004 гг. служыў па кантракце, значыць «павінен быць лаяльным грамадзянінам Беларусі, які падтрымлівае яе ўладу і агрэсіўную знешнюю палітыку».

    А што наконт былых чыноўнікаў Лукашэнкі? Вядома, што на высокія чыноўнічыя пасады Лукашэнка назначае выключна лаяльных рэжыму людзей, асабістым указам прэзідэнта.

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці4

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

У Расіі завялі крымінальную справу на спявачку Манетачку3

У пасольства Германіі ў Беларусі прызначылі вельмі дасведчанага кіраўніка5

Пакістанец не змог пераехаць беларускую мяжу па пашпарце сябра-італьянца

У кастрычніку ў Мінску адкрыюць першы ў Беларусі храм Армянскай апостальскай царквы9

Зяленскі заклікаў завяршыць вайну да зімы8

Трамп пра словы Пуціна пра Харыс: Не ведаю, абразіў ён мяне ці аказаў мне паслугу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці4

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →