Усяго патроху44

Як пазбавіцца непрыемнага паху часнаку

Акрамя сваіх карысных якасцяў, часнок мае і істотны недахоп — непрыемны, рэзкі і моцны пах. Пры гэтым пазбавіцца яго вельмі складана. Вучоныя раяць некалькі сродкаў, якія дапамогуць вам і часнаку з'есці і людзей пахам не мучыць.

Garlikc and yogurt часнык і ёгурт чеснок и ёгурт
Калі есці часнок з ёгуртам ці кефірам, паху не застаецца. Фота: Getty Images

Нядаўняе даследаванне амерыканскіх вучоных паказала, што з непрыемным пахам часнаку добра спраўляецца ёгурт. Яны сцвярджаюць, што дастаткова пасля ўжывання гэтай гародніны зʼесці лыжку ёгурту.

Такую ўласцівасць ёгурту даследчыкі тлумачаць наяўнасцю ў ім вады, тлушчу і бялку. У выніку ёгурт на 99% зніжае пападанне ў паветра найбольш непрыемных пахаў ад гэтай гародніны.

Пры гэтым, як паказала даследаванне, тлушч і бялок больш эфектыўныя ў нейтралізацыі сярністых злучэнняў, якія і надаюць сырому і прыгатаванаму часнаку характэрны пах, чым вада. А ёгурт з больш высокім утрыманнем тлушчу прадэманстраваў лепшы эфект, чым ёгурт з яго нізкім утрыманнем.

Вучоныя раяць пры выбары ёгурту для нейтралізацыі часночнага паху аддаць перавагу грэчаскаму, які акрамя высокага ўтрымання тлушчу, мае больш бялку.

У любым выпадку, што б вы ні выбралі, ужываць ёгурт лепш адразу пасля часнаку ці разам з ім.

Ранейшыя даследаванні прадэманстравалі, што з часночным пахам добра спраўляецца малако. Як і ў выпадку з ёгуртам, эфектыўнасць малака залежыць ад яго тлустасці. Для большага нейтралізуючага эфекту раяць піць малако падчас ужывання часнаку.

Сярод іншых прадуктаў, якія могуць дапамагчы, але не так эфектыўна, як малочныя прадукты, спецыялісты называюць лісты мяты, пятрушкі ці лімонны сок.

Іншыя даследаванні паказалі, што значна знізіць непрыемны пах з роту пасля ўжывання часнаку дапамогуць зялёныя яблыкі і грушы. Добры дэзадаруючы эфект аказваюць таксама базілік, чарнасліў, баклажаны і грыбы.

Чытайце яшчэ:

Кіньце часнык ва ўнітаз на ноч. Эфект вас здзівіць

Гомельская журналістка прынесла ў суд часнок — не дапамагло

Пах цела — як адбітак пальцаў. Хутка можа надысці час, калі па паху цела пра нас можна будзе счытаць усё, у тым ліку хваробы

Каментары4

  • Пара-Леановіч
    04.12.2023
    Грушы-гэты фрукт рэальна працуе. Праверана на сабе. Ем часнок каб лукашысцкія чэрці баяліся да мяне падайсьці, а каб мець зносіны з нармальнай большасьцю беларусаў-заедаю грушай. Паспрабую і грэчаскі ёгурт.
  • Жвір
    04.12.2023
    Андрусь, ну, навошта вы гэта паскуцтва напісалі ? Фу, гідота якая !
  • антижир
    04.12.2023
    Жір кісейная барышня, ідзіце ўжо на які жаночы сайт пра вырошчванне кветак там і ўсё такое. усё па справе ён напісаў. смешна

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Квадробераў прыдумалі, каб яны прынеслі Захаду ў зубах суверэнітэт Беларусі — новая версія прапаганды8

Трэнер расказаў, чаму футбаліст ударыў па надпісе «80 гадоў вызвалення»

Якія змены чакаюць самакатчыкаў3

Вясковец расказаў, як яму ўдалося збегчы ад мядзведзя2

Акцёр Кіяну Рыўз дэбютаваў у прафесійных аўтагонках — ён вылецеў з трасы2

На беларуска-польскай мяжы запрацавала новая паслуга, каб не стаяць у чарзе6

Мужчына з пісталетам уварваўся на запраўку пад Дзяржынскам1

Дураў расказаў, што яго дзяўчына была цяжарнай, калі яго затрымалі, і пасля страціла дзіця5

У Мінску затрымалі сына трэнера хакейнага «Дынама»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →