Рэгіструюцца яны ва ўсіх рэгіёнах за выключэннем Брэсцкай вобласці. У траціне выпадкаў захворванне звязана з выездам за межы Беларусі.
Сітуацыя з адром у Беларусі стабільная. Цяпер зарэгістравана ўсяго 59 выпадкаў. Рэгіструюцца яны ва ўсіх рэгіёнах за выключэннем Брэсцкай вобласці. У траціне выпадкаў захворванне звязана з выездам за межы Беларусі, паведаміў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны санітарны доктар Беларусі Аляксандр Тарасенка.
Апошнія выпадкі гавораць аб тым, што захворваюць дзеці, бацькі якіх адмовіліся ад вакцынацыі ў адпаведнасці з нацыянальным календаром прышчэпак супраць адру, краснухі і эпідпаратыту.
Такая вакцынацыя планава праводзіцца ў год і ў шэсць гадоў, а таксама прышчапляюцца ўсе кантакты, звязаныя з хворым на адзёр.
— Пасля захворвання імунітэт практычна пажыццёвы. Калі казаць пра клінічныя праявы — гэта слабасць, недамаганне, тэмпература, пяршэнне ў горле, кашаль. На 4-5 дзень — сып, які пачынаецца з галавы, шыі і ідзе на тулава і канечнасці.
У Расіі захворванне вырсла амаль у 300 разоў. Паводле інфармацыі СААЗ у свеце зарэгістравана больш за 9 мільёнаў выпадкаў адру, больш за 170 000 — са смяротным вынікам.
«Захворванне сур'ёзнае, у 40 працэнтах выпадкаў дае ўскладненні, у тым ліку пнеўманію. Таму рэкамендую вакцынавацца і прышчапляць дзяцей», — дадаў Аляксандр Тарасенка.
Каментары