Свет33

Нетаньяху: Пагаднення наконт вызвалення закладнікаў няма

Прэм'ер-міністр Ізраіля растлумачыў, што першая мэта вайны — нанесці паразу ХАМАС, другая — вярнуць закладнікаў і трэцяя — ліквідаваць пагрозу з Газы.

Біньямін Нетаньяху. Ягоны брат Ёнатан загінуў у 1976 годзе пры вызваленні ізраільскіх закладнікаў рэйса Тэль-Авіў — Афіны — Парыж ва Угандзе. Фота: Sean Gallup / Getty Images

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў на прэс-канферэнцыі ў суботу ўвечары, што «да гэтага часу не было пагаднення аб вызваленні закладнікаў», дадаўшы, што «калі нам будзе што сказаць, мы праінфармуем вас», піша Haaretz.

Нетаньяху растлумачыў, што першая мэта вайны — нанесці паразу ХАМАС, другая — вярнуць закладнікаў і трэцяя — ліквідаваць пагрозу з Газы.

Ён таксама згадаў пра рашэнне ваеннага кабінета дазволіць пастаўкі паліва ў Газе ў вельмі абмежаванай колькасці, заявіўшы, што «гуманітарная дапамога таксама неабходная для працягу міжнароднай падтрымкі. Без гуманітарнай дапамогі нават нашым найлепшым сябрам будзе цяжка падтрымліваць нас на працягу доўгага часу».

Па гэтай прычыне, сказаў Нетаньяху, «калі ЦАХАЛ і Шын Бэт [або Шабак — Агульная служба бяспекі Ізраіля — НН] сумесна рэкамендавалі Кабінету міністраў прыняць просьбу ЗША дазволіць абмежаваны ўезд двух бензавозаў у дзень у паўднёвую частку сектара Газа, ваенны кабінет аднагалосна пагадзіўся».

Ён дадаў, што «гэта мінімальная колькасць паліва для працы вадзяных і каналізацыйных помпаў, без чаго мы, як чакаецца, убачым неадкладную ўспышку эпідэмій. Успышка эпідэмій нанясе шкоду як жыхарам Газы, так і салдатам ЦАХАЛ у сектары».

Каментары3

  • Еврейские нацики
    19.11.2023
    Скажите честно, вам пофиг на заложников, вы просто так про них говорите типа для приличия, на самом деле вы давно приняли решение пожертвовать ими, подумаешь сколько их там, не так уж и много.
  • За Свабоду!
    19.11.2023
    Поспехаў Ізраілю ў барацьбе з хамасаўскімі тэрарыстамі. Поспехаў Беларусі ў барацьбе с ябацькавай бандай, поспехаў Украіне ў барацьбе з тэрарыстычнай Расіей. Ў нас ўсіх адзін фронт барацьбы за свабоду і незалежнасць нашых краін ад рускамірскіх, ябацькавых і ісломскіх тэрарыстаў.
  • Woodoo Cult
    19.11.2023
    [Рэд. выдалена]

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам9

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы19

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў снежні прадалі за 450 тысяч даляраў

Жыхароў Гомельшчыны заклікалі часцей мыць рукі — прычына ў небяспечнай хваробе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам9

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Галоўнае
Усе навіны →