Эканоміка88

«Беларуськалій» хоча адсудзіць у Літвы мільярд даляраў за забарону перавозкі калійных угнаенняў

Як паведамляе тэлеканал tv3, «Беларуськалій» пачаў інвестыцыйны арбітражны працэс супраць Літвы і патрабуе кампенсацыі страт на суму каля 1 млрд еўра без уліку працэнтаў і судовых выдаткаў, звярнуў увагу праект «Мотолько Помогі».

У Мінтрансе Літвы журналістам пацвердзілі, што працэс пачаўся, але ад далейшых каментароў устрымаліся.

«Так, пацвярджаем. Каб не нашкодзіць хадзе працэсу і пазіцыі Літоўскай Рэспублікі, мы не можам на гэтым этапе даваць якія-небудзь далейшыя каментары», — паведамілі ў ведамстве.

«Беларуськалій» лічыць, што Літва, прызнаўшы несапраўднай дамову на перавозку грузаў паміж Lietuvos geležinkėliai («Літоўскай чыгункай») і «Беларуськаліем», што пацягнула забарону на перавозку грузаў праз Літву і ў Клайпедскі порт, тым самым парушыла дамову ад 1999 года аб абароне інвестыцый і нанесла кампаніі шкоду.

Літоўскі ўрад прыняў рашэнне разарваць кантракт па перавозцы калійных угнаенняў з «Беларуськаліем» у пачатку 2022 года. Рашэнне ўступіла ў сілу 1 лютага 2022-га.

Каментары8

  • анатам
    13.11.2023
    Когда с мозгами проблемы...
  • Хаха
    13.11.2023
    Отсудзiце мiльярд у лукашэнак, скрадзеных у беларускага народа i вывезеных iмi у арабскiя эмiраты, бо менавiта лупашэнка выконвау заданне расеi па дэстабiлiзацыi на мяжы з Лiтвой i развязваннi з пуцiным вайны з Украiнай, што i пацягнула санкцыi да Беларусi.
  • Хаха
    13.11.2023
    Litvin, вось дзесцi столькi скрадзена i вывезена лукашэнкамi у арабскiя эмiраты

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%5

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як прагаласавалі малдаване, якіх звозілі з Расіі ў Мінск на выбарчы ўчастак4

Канапацкая пахвалілася, што ў 2020 годзе не марнавала грошы на выбарчую кампанію, а ўдала ўклалася ў крыптавалюту8

«Прыйдуць халодныя масы з палярных шырот». Якім будзе надвор’е на наступным тыдні1

17-гадовы блогер з Гомеля выйграў BMW M4 і вырашыў на грошы ад яго купіць кватэру бяздомнай жанчыне16

Са смерці расійскага генерала ва Украіне робяць гераічную гібель, а ён проста ехаў п'яны5

У ЗША завяршылі падлік галасоў на выбарах прэзідэнта3

Масавая атака дронаў на Маскву, больш за 30 беспілотнікаў збілі1

Алексіевіч у ТОКу: Калі вы адмовіцеся чытаць Чэхава і Дастаеўскага, то ўпадзеце ў правінцыйнасць137

«Канстытуцыя не дазваляе». Ва Украіне пракаментавалі прапанову саветніка Трампа развітацца з Крымам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%5

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%

Галоўнае
Усе навіны →