Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры22

Я назіраю за Горадняй…

Сяргей Астравец зьмяшчае на блогу свае адказы на пытаньні «Дзеячасу».

Літаратура якой краіны больш табе падабаецца, больш цікавіць?

Калі сказаць: Беларусі, бадай будзе няшчыра. Нашая літаратура, зразумела, шмат дала мне. Сусьветна вядомыя пісьменьнікі, якія пісалі па‑француску, па‑гішпанску, па‑нямецку ці па‑італьянску таксама мяне вельмі ўзбагацілі. Першай па‑сапраўднаму добрай кнігай для мяне стаў том Сэнт‑Экзюпэры, якога прачытаў перад самай арміяй. Але я ўсё больш пераконваюся, што вельмі моцнай зьяўляецца гішпанская літаратура, гэта ж такі саган там культурны. Тое ж можна і пра кіно сказаць, дарэчы, што, зрэшты, агульнавядома.

Чаму і як стаў пісаць?

Я так складзены: я назіраю за жыцьцём, я трымаю ў сабе ўражаньні, я іх зьбіраю, назапашваю, я іх афармляю ў словы, у сказы, высновы. Застаецца толькі занатаваць іх. А гэта няпроста, у сэнсе няпроста навучыцца гэта рабіць. Магчыма, некаторыя пісьменьнікі ідуць да кнігі праз уласны актыўны ўдзел у жыцьці навакольным. Гэта ад іх можа нават не залежаць: быў змабілізаваны, трапіў на вайну. Але я, нават апынаючыся ў натоўпе, у гушчыні сьвята нейкага, я не ўдзельнічаю рэальна ў ім, я сачу, фіксую, афармляю ў галаве ў тэкст, я напагатове, мне гэта трэба, а не радавацца і весяліцца. Спадзяюся, што адказаў на пытаньне.

Які горад для цябе ўвасабленьне цікавага, таямнічага, сапраўднага гораду, якім у ідэале павінен быць любы зь іх?

Вэнэцыя, напэўна. Хаця ў Эўропе, напрыклад, бо далей я ня езьдзіў, існуюць тысячы гарадоў і мястэчак, які адпавядаюць твайму крытэрыю. Ва ўсіх пабываць немагчыма, дый ня варта: нічога толкам не адчуеш, не запомніш як мае быць. Што да Горадні, дзе я пражыў палову жыцьця, яна ня можа быць такім горадам і больш ніколі ім ня стане, хаця некалі была ім, як і ўсе астатнія эўрапейскія гарады. Сёньня гэта па‑варварску зьнявечаны горад. Але я яго люблю, бо ён — мой дом.

Менавіта: у цябе ўхіл ёсьць у бок Горадні, мінуўшчыны яе.

Так, тут супярэчнасьці ніякай няма. Я ўсьведамляў, што нават зьнявечаны, ён самы цікавы ў нашай краіне. Гэта адно. Другое: мяне зьдзіўляла, што ў прозе ён практычна не прысутнічае, не засвоены празаічна, у вельмі малой ступені максімум. Мне хацелася ўжыцца ў яго, усьвядоміць яго дзеі мінуўшчыны, засвоіць яго, стаць сваім і пачаць пісаць пра яго. Гэта вельмі доўгі няпросты працэс. Днямі пачуў у літаратурнай праграме польскай, што вось новая кніга зьяўляеца варсавіністычнай, так, здаецца, карацей з шэрагу кніг, напісаных варшавякамі пра Варшаву. Дык вось: я займаюся такой прозай пра Горадню, праўда, болей атрымліваюцца кароткія эсэ, гэта таму, што журналіст ня можа пісаць вялікія рэчы, інакш яму давядзецца адмовіцца ад працы. Увогуле адзін чалавек ня можа стварыць такі архіпэляг. Першым, бадай, паклаў свае цагліны ў падмурак Аляксей Карпюк. Але яго гарадзкія аповесьці, раманы, яны паказвалі беднасьць савецкага жыцьця, яно было малацікавым, мала адрозьнівалася ад жыцьця ў горадзе з адных спальных раёнаў, напрыклад. Цяпер жыцьцё іншае.

Што цябе цікавіць у літаратуры, якія кнігі прывабліваюць?

Кнігі з клясычным сюжэтам я таксама чытаю, але яны павінны быць вельмі добра напісанымі, нібы для мяне. А ўвогуле мне цікавыя эсэістычныя кнігі, раманы таксама, нататкі цікава чытаць, мэмуары, дзёньнікі.

Што апошнім часам ты чытаеш або чытаў?

Учора прачытаў Мануэля Рываса, пісьменьніка з Галісіі, «Аловак для цесьлі», кароткі раман і апавяданьні, іх адзінаццаць. Калі чытаеш, у цябе ў галаве думка: гэта сапраўдная літаратура, так, моцная. Перад ім закончыў «Арфаграфію» Быкава, вельмі вялікі, прычым добра збудаваны, без зацягнутых месцаў, без правалаў, раман. І што таксама важна для мяне: зь вельмі дасьціпнымі, сьмешнымі часткамі.

Як часта купляеш сёньня кнігі і як зь імі ўжываешся дома, ці шмат маеш іх?

Я ўвесь час стараюся абмяжоўвацца, бываюць доўгія пярэрвы, калі нічога не купляю. Нельга даць кнігам замуроўваць цябе… Але вось летась трапляў на распродажы і накупляў даволі, большасьць аказаліся цікавымі, я шмат летась прачытаў, здаецца, больш за шэсьць тысяч старонак. Кнігі сёньня каштуюць, я вырашыў для сябе, што набываць варта толькі калі табе вельмі яе захочацца. Але рэальна так здараецца нячаста, пагатоў я павінен сабе адказаць на пытаньне, ці рэальна прачытаю… Кнігі дома назьбіраліся, канешне, у арміі яшчэ пачаў купляць, потым калі вучыўся на журфаку. На жаль, пыльныя, з кепскай паперай, многія чытаць ужо ня будзеш.

Ці бываеш у бібліятэцы?

Знаеш, бібліятэка ў нас у Новым замку, лепей не прыдумаць, але кнігі ў бібліятэцы, ці часопісы літаратурныя я не бяру, хапае сваіх. Замежны аддзел увогуле ў доме Элізы Ажэшкі, калісьці, вельмі даўно там бываў. Але я й так звычайна стараюся чытаць штодня, атрымліваецца, на бібліятэкі няма часу…

Што для цябе ў літаратурнай творчасьці кампутар, інтэрнэт, як ты пішаш?

Пішу на кампутары, але люблю пісаць у нататніках, у сшытках, магу пісаць у ложку, напрыклад, дзёньнік. Дзёньнік мне ўвогуле падабаецца пісаць, ён мне здаецца часам цікавейшым за апавяданьні. Сядзеш ля вакна ў фатэлі ранкам, да працы яшчэ, глядзіш на сьнег, на дахі, кубак кавы паставіш на прываконьне, вельмі ўтульна. Па‑ранейшаму проста выклікаюць піэтэт пішучыя машынкі, гэта сапраўдны твор, я іх люблю. У інтэрнэце даводзіцца часта чытаць рэцэнзіі, прозу, але вялікія кавалкі чытаць цяжкавата для вачэй, кнігу заўжды лепей узяць у рукі.

Каментары2

Вучылася на настаўніцу беларускай мовы, строіла палкоўнікаў. Шэсць фактаў пра Вольгу Чамаданаву, якая ідзе на выбары19

Вучылася на настаўніцу беларускай мовы, строіла палкоўнікаў. Шэсць фактаў пра Вольгу Чамаданаву, якая ідзе на выбары

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве плануюць правесці Вялікі беларускі дзіцячы фэст1

Мужчына з Чыты 70 гадоў шукаў бацьку-беларуса, а знайшоў на шоу Малахава братоў

Сіноптыкі прагназуюць пад канец тыдня пахаладанне і мокры снег2

Закрытая справаздача Мінздароўя пацвярджае дэмаграфічную катастрофу19

У Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі тыкток-старонкі Славы Камісаранкі і Аляксандра Івуліна

У Гродне правераць бяспеку Замкавай гары — каб Стары замак не споўз у Нёман

«Вось убачыце, адбудзецца родная Беларусь, бо гэта папроўдзе». Мілінкевіч расказаў пра свайго дзеда, які змагаўся за беларушчыну2

Уладальнік TikTok стаў самым багатым чалавекам Кітая

«Некаторыя настаўнікі прамываюць мазгі дзецям, што іх у Еўропе ніхто не чакае». Бацькі пра ідэалогію ў школах15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучылася на настаўніцу беларускай мовы, строіла палкоўнікаў. Шэсць фактаў пра Вольгу Чамаданаву, якая ідзе на выбары19

Вучылася на настаўніцу беларускай мовы, строіла палкоўнікаў. Шэсць фактаў пра Вольгу Чамаданаву, якая ідзе на выбары

Галоўнае
Усе навіны →