Ежа3838

Ірландзец тэсціруе беларускія сталоўкі. Вось якой з іх прапаноўвае даць мішленаўскую зорку 

Блогер з Ірландыі Найл Доэрці (пад нікам Irish Partizan), які жыве ў Мінску, публікуе ў сваім тыктоку фуд-агляды на розныя беларускія сталовыя.

Ірландскі блогер. Фота: яго сацсеткі

Напрыклад, відэа са сталовай БНТУ (якую, дарэчы, іншаземец называе сваім любімым месцам грамадскага харчавання) набрала амаль 240 тысяч праглядаў і 10 тысяч лайкаў.

Абед каштаваў блогеру 9 рублёў 49 капеек.

— Big dinner! — не без гонару сказаў ірландзец і прадэманстраваў, якія стравы атрымалася набыць за гэтыя невялікія грошы.

Ён пакаштаваў боршч, салату з гародніны, пюрэ з мясам, некалькі коржыкаў (іх блогер называў sweet bread — салодкі хлеб) і кампот. Здаецца, студэнцкая ежа яму вельмі спадабалася, бо вердыкт быў «Неймаверна!». А пасля баршчу Найл увогуле вырашыў, што сталовая БНТУ заслугоўвае зоркі Мішлена: «Вы плаціце вялікія грошы за ежу ў прыстойным рэстаране. Але вось неймаверная ежа за 9 рублёў 49 капеек».

@irishpartizan #food #belarus ♬ original sound - Irish Partizan

Не ўсе каментатары падзяляюць яго аптымізм: «Памятаю, як мне там мянялі суп з прусаком на суп без прусака — але ўсё роўна той, дзе гэты прусак варыўся», «Калі я там вучыўся, то называў гэтую сталовую Бухенвальд. Там я ўпершыню знайшоў прусака ў кашы», «О, Бухенвальд. Памятаю сябар узяў боршч, а там галава шпроты плавала».

А гэта порцыя ў іншай сталоўцы — пры Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Скрыншот відэа ў тыктоку Irish Partizan

У сталовай «Налібакі» блогер узяў суп-пюрэ, бульбу са свінінай грыль, салату і кампот. А заплаціў 10 рублёў 68 капеек. Тут ён быў больш стрыманы ў адзнаках, але адзначыў: «Very nice» («Вельмі міла»).

@irishpartizan #Belarus #food #cuisine ♬ original sound - Irish Partizan

Пабываў іншаземец і ў сталовай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі № 1. Тут ён вырашыў пакаштаваць курыную катлету з бульбай фры, салату з бурака і вішнёвы кампот. Трэба адзначыць узровень абслугоўвання: жанчына не вельмі ветліва адрэагавала на просьбу падагрэць ежу. Ірландзец аддаў за абед 5 рублёў 27 капеек. Адна з каментатарак параіла блогеру з’ездзіць у Гродна ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і пакаштаваць рыбныя тэфтэлі — кажа, што гэта сапраўдны шэдэўр.

@irishpartizan #Belarus #food ♬ original sound - Irish Partizan

Яшчэ адным месцам, якое затэсціў Найл, стала сталовая ў Мінску на вуліцы Краснай. Ён пачаставаўся фасолевым супам, макаронай з рыбнымі тэфтэлямі і дзвюма шклянкамі кампоту. На касе заплаціў 7 рублёў 78 капеек. Але каментаваць ежы не стаў.

@irishpartizan Food O'Clock. #belarus #minsk #food ♬ original sound - Irish Partizan

У сталовай на вуліцы Купрэвіча іншаземец набыў салянку, пюрэ з катлетай са свініны, сок. Тут рахунак аказаўся самым вялікім — 14 рублёў 50 капеек. Мяркуючы з каментароў блогера, ежа яму прыйшлася даспадобы.

@irishpartizan Belarusian cuisine #столовая #food #belarus ♬ original sound - Irish Partizan

Аднойчы Irish Partizan разам з сябрам адправіўся на Гомельшчыну і там зазірнуў у сталовую ў аграгарадку Урыцкае. На 8 рублёў ён узяў чатыры галубцы, салату з бурака, гарбату.

@irishpartizan Belarusian cuisine in Uritskoye, #Gomel #Belarus ♬ original sound - Irish Partizan

— Калі вы хочаце паесці сапраўды смачную, хатнюю ежу, прыходзьце ў такія месцы, як гэта, «калгас», — раіць мужчына на англійскай мове. Дарэчы, інтэр’ер сталовай (якая выглядае даволі тыпова для беларускага аб’екта грамадскага харчавання) яму таксама падабаецца.

Каментары38

  • гердзень
    21.10.2023
    я сумую за мяжою па нашых сталоўках
  • ІМЯ
    21.10.2023
    гердзень , ідзі працаваць на нармальнае прадпрыемства, і будуць табе сталоўкі. І не нашмат даражэй за БНТУ. Толькі зарабляць будзеш разоў у 5-10 больш.
    Шчыра кажучы, гэты набор па беларускіх мерках мусіў бы каштаваць не болей за 2 еўра.
  • Багдан
    21.10.2023
    Вы не далі кантэкст, а дарма. Гэты “блогер” з Ірландыі пепакананы ідэалагічны ватнік, менавіта таму прыехаў жыць у Беларусь падчас ковід.

    Вы б яшчэ падборку допісаў Бондаравай зрабілі.

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце гісторыю пра хатніх пацукоў у цэнтры Мінска? Чым усё скончылася2

Палітзняволенаму журналісту Ігару Карнею далі яшчэ восем месяцаў калоніі

Камісар ЕС: Расія назапашвае танкі, а Еўропа не гатовая адбіць напад2

У Новай Баравой прадаюць кватэры-студыі на 20 квадратных метраў. Цана здзіўляе4

У Іране 27-гадовая спявачка выступіла з непакрытай галавой на канцэрце, што забаронена правіламі краіны ВІДЭА

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →