Мінчукі Аксана і Сяргей учора афіцыйна сталі мужам і жонкай. Вяселле яны вырашылі зладзіць не звычайнае, а з агеньчыкам. Над ідэямі доўга думаць не прыйшлося: абое займаюцца ў школе язды на манаколе. З ЗАГСа маладыя выехалі не на чорных «мерсах», а менавіта на гэтым сродку персанальнай мабільнасці, піша Onliner.
«Сярод маіх вучняў склалася выдатная пара — Аксана і Сяргей, якія часцяком перасоўваюцца на манаколах разам, — распавёў інструктар навучання яздзе на манаколе Ігар Сушчанка, а заадно і арганізатар незвычайнага дзейства на вяселлі. — У дзень, калі гэтая пара захацела ўзаконіць свае адносіны ў ЗАГСе, наша супольнасць вырашыла падтрымаць іх — сустрэць каля Палаца шлюбу і правесці па веладарожцы да святочнага стала».
Каментары