У Мінску за язду на матацыкле ў бялізне аштрафавалі дзяўчыну і матацыкліста. А таксама запісалі дзяўчыну на відэа
На выхадных у Мінску на праспекце Пераможцаў ДАІ спыніла матацыкліста, пасажырка якога ехала ў бялізне, піша блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.
21-гадовая дзяўчына з хлопцам каталіся па горадзе і паехалі адпачыць на Цнянскае вадасховішча. У такім выглядзе пара вярталася з пляжа.
На дзяўчыну склалі пратакол за хуліганства. З ёю запісалі відэа, дзе прымусілі тлумачыцца.
Тэлеграм-канал піша, што матацыклісту «ўпаялі кучу адміністратывак» за парушэнне правілаў дарожнага руху. А дзяўчыну, у якой ёсць чатырохгадовае дзіця, чакае адміністрацыйная адказнасць за хуліганства.
Каментары