Праваабаронцы з «Вясны» 18 жніўня аб'явілі аб прызнанні палітычнымі зняволенымі яшчэ сямі чалавек. Агульная колькасць палітвязняў у Беларусі цяпер складае 1496 чалавек.
Імёны новых палітвязняў — Юлія Дзенісевіч, Ганна Шырвель, Мікалай Машарскі, Андрэй Мірашнічэнка, Ягор Захарчук, Анатоль Багавік, Іван Багавік.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца па спасылцы.
Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі 1496 палітвязняў. Апошнім часам агульны рост іх колькасці не вельмі вялікі, і нават адзначаецца пэўнае зніжэнне (раней ужо некалькі разоў колькасць прызнаных палітвязнямі перасягала 1500 чалавек). Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з-за турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.
Спіс усіх людзей, афіцыйна прызнаных палітвязнямі ў Беларусі, глядзіце тут.
Каментары