Суд Першамайскага раёна Віцебска 4 жніўня пакараў 23-гадовага Паўла Дунаева за «здзек з дзяржаўных сімвалаў» паводле арт. 370 КК. Справу разглядаў суддзя Юрый Урбан, піша «Вясна».
Згодна з матэрыяламі справы, Дунаеў ноччу 21 красавіка 2022 года сарваў дзяржаўны сцяг з будынка крамы «Веста». Затым ён дэманстратыўна хадзіў з ім у руках па вуліцах горада. Урэшце хлопец кінуў сцяг на зямлю на тэрыторыі бальніцы.
Суд прызначыў Дунаеву два гады «хатняй хіміі».
Каментары