Пасол Беларусі ў Фінляндыі расказаў пра паўлегальныя кантакты ў краіне
Фінляндскае кіраўніцтва рана ці позна зразумее, што лепш за ўсё жыць у добрасуседстве і міры, заявіў журналістам пасол Беларусі ў Фінляндыі і па сумяшчальніцтве ў Даніі Аляксей Самасуеў, піша БелТА.
Дыпламат адзначыў, што ў кантэксце развіцця беларуска-еўрапейскіх адносін узаемадзеянне з Фінляндыяй цяпер таксама развіваецца не найлепшым чынам.
«Мы не маркоцімся, шукаем і знаходзім новыя кантакты, якія зусім па-іншаму глядзяць на нашу Рэспубліку Беларусь. У іх ёсць абсалютнае разуменне, што гэта будзе ўзаемадзеянне ў два бакі: не толькі для Беларусі, але выгадна і для іх саміх, для еўрапейцаў».
Паводле ягоных слоў, у сілу шэрагу абставінаў работа пасольства ў гэтым кірунку не заўсёды публічная. «Да нас ініцыятыўна прыходзяць прадстаўнікі і бізнэсу, і культуры. Дзесьці, можа быць, паўлегальна, бо вы бачыце, якая істэрыка дзеецца вакол смелых фінскіх хлопцаў, якія кажуць: «А што гэта мы ідзем супраць славян?» Мы стараемся дапамагаць чым можам».
Каментары