У Мінску пачынаюць судзіць стваральніка туркампаній «Нова тур» і «Сакуб». За «здраду дзяржаве»
Аляксандр Мірскі таксама ў якасці грамадскай нагрузкі ўзначальваў Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый з 2008 да 2013-га і ў 2014—2019 гады.
24 ліпеня Мінскі гарадскі суд пачне разгляд справы ў дачыненні да Аляксандра Іванавіча Мірскага паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве), звяртае ўвагу тэлеграм-канал праваабарончага цэнтра «Вясна». Справу будзе разглядаць Алена Шылько.
Пра затрыманне Мірскага стала вядома зімой: пра гэта расказалі ў прапагандысцкім фільме на тэлеканале АНТ. У ім паведамлялася, што мужчына сем гадоў супрацоўнічаў з польскімі і літоўскімі спецслужбамі, а цяпер знаходзіцца пад следствам і абвінавачваецца па артыкуле аб здрадзе дзяржаве.
Нярэдка за абвінавачваннямі аб «здрадзе дзяржаве» хаваюцца палітычныя справы. Так, у «здрадзе дзяржаве» абвінавачвалі Паўла Белавуса — так інтэрпрэтавалі атрыманне структурамі, у якіх ён удзельнічаў, грошай на праекты, што былі скіраваныя на развіццё беларускай культуры.
Старшынства ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый было для Мірскага грамадскай нагрузкай. Яго асноўнай працай было кіраванне туркампаніяй «Нова тур». Да таго ён стварыў турфірму «Сакуб». Назва кампаніі «Нова тур» супадае з назвай найбольшага літоўскага тураператара «Новатурас». Невядома, ці мелі яны камерцыйныя сувязі.
Каментары
Зараз, дарэчы, страйкуе сцэнарыскі галівудзкі цэх. Патрабаваньні да кінакампаніяў не карыстацца таньнейшымі тэхналёгіямі (штучнага інтэлекта), а аплочваць менавіта іхія, даражэйшыя ceteris paribus. Зразумела, што гэткія страйкі бяз падтрымкі прымусам з боку дзяржавы прырэчаныя. А мы ў выніку паразкі страйку сцэнарыстаў (і актораў) можам ў найбліжэйшай пэрспэктыве атрымаць шалёны ўсплеск кінавытворчасьці, а ў сярэдняй – магчымасьць самым з дапамогай кішэннай прылады ствараць кінашэдэўры галівудзкае якасьці (ці вышэйшае) на заданыя намі тэмы