Пра тое, што Лукашэнка выправіўся ў Расію сёння ўвечары, паведаміла ягоная прэс-служба. Раней паведамлялася, што сустрэча з Пуціным адбудзецца ў нядзелю, 23 ліпеня.
Паводле ранейшых паведамленняў прэс-службы, у Расіі Лукашэнка будзе абмяркоўваць «шырокае кола найбольш важных і базавых для двухбаковых адносін тэм: пытанні бяспекі, міжнароднага парадку дня, эканамічнае ўзаемадзеянне, рэалізацыю саюзных праграм, сумеснае супрацьстаянне незаконнаму санкцыйнаму ціску і многае іншае».
Расійскі бок сцвярджае, што «будзе працягнута абмеркаванне актуальных пытанняў далейшага развіцця расійска-беларускіх адносін стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва, а таксама інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы».
Як стала вядома, перамовы Лукашэнкі з Пуціным пройдуць у Санкт-Пецярбургу, самалёт Лукашэнкі прызямліўся ў мясцовым аэрапорце «Пулкава».
Чытайце таксама:
Амерыканская разведка лічыць, што расійская ядзерная зброя ўжо ў Беларусі — CNN
Ці змірыўся Захад з тым, што Беларусь у лапах Расіі, і якія выбары рыхтуе Лукашэнка?
Каментары