У Нікарагуа цяпер знаходзіцца з візітам міністр замежных спраў Сяргей Алейнік. Падчас гэтага візіту было падпісана міжурадавае пагадненне аб узаемным скасаванні віз.
Акрамя таго, было падпісана міжурадавае пагадненне аб стварэнні сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і зацверджаная Дарожная карта супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, паведамляе прэс-служба МЗС.
Нікарагуа — краіна ў Цэнтральнай Амерыцы, адносіны з якой у лукашэнкаўскай Беларусі складваюцца так цёпла і прыязна выключна таму, што там таксама кіруе аўтарытарны лідар Даніэль Артэга, які да таго ж у сваёй палітыцы арыентуецца на пуцінскую Расію. Артэга быў прэзідэнтам Нікарагуа ў 1985-1990 гадах, але пасля прайграных выбараў надоўга пакінуў гэту пасаду. А вось зноў прыйшоўшы да ўлады ў 2007 годзе, ён зрабіў усё, каб больш яе не аддаваць. У лістападзе 2021 года ён пераабраўся ўжо на чацвёрты тэрмін, набраўшы нібыта каля 75% галасоў, хоць пра дэмакратычнасць гэтых выбараў гаворкі не ідзе.
Каментары