Брытанская кампанія Vertical Aerospace выпрабавала прататып электрычнага аэратаксі VX4 у беспілотным рэжыме. Яно разлічана на перавозку чатырох пасажыраў і аднаго пілота.
Падчас тэстаў апарат разагнаўся да 70 км/г. Для першага выпрабавання гэта можна лічыць поспехам, бо раней прататып падымаўся ў паветра толькі са страховачнымі тросамі. Згодна з планамі, апарат зможа разганяцца да 320 км/г.
Зрэшты, скарыстацца такім таксі можна будзе не раней за канец 2026 года, бо апарат пакуль праходзіць сертыфікацыю.
Каментары