Суд у Кіеве змяніў меру стрымання намесніку Кіева-Пячэрскай лаўры мітрапаліту Паўлу з хатняга арышту на ўтрыманне пад вартай. Святар застанецца ў СІЗА да 14 жніўня. Акрамя таго, суд устанавіў магчымасць закладу памерам 33 мільёны грыўняў (каля 900 тысяч даляраў па бягучым курсе), паведамляе «Радыё Свабода».
Намесніка Кіева-Пячэрскай лаўры абвінавачваюць у распальванні нянавісці на рэлігійнай глебе, публічных закліках да развязвання ўзброенага канфлікту і адмаўленні незалежнасці Украіны. Паводле Службы бяспекі Украіны, святар таксама апраўдваў баявыя дзеянні Расіі ў дачыненні да Украіны.
Раней СБУ апублікавала нарэзку з тэлефонных размоў і пропаведзяў Паўла, у якіх, як сцвярджае ініцыяваная службай экспертыза, святар «неаднаразова абражаў рэлігійныя пачуцці ўкраінцаў, зневажаў погляды вернікаў іншых канфесій і спрабаваў сфарміраваць варожыя настроі да іх», а таксама «рабіў заявы, якія апраўдвалі ці адмаўлялі дзеянні краіны-агрэсара».
На судзе віну мітрапаліт не прызнаў і назваў справу «палітычнай замовай». Каментуючы рашэнне суда, ён заявіў, што суддзя нібыта дзейнічала пад ціскам людзей, якія зацікаўленыя ў ягоным арышце. Дэталяў ён не прывёў.
СБУ афіцыйна выставіла абвінавачванні мітрапаліту Паўлу. Справа была заведзеная на падставе праслухоўвання тэлефона
БПЦ гатовая прыняць прарасійскіх манахаў з Кіева-Пячэрскай лаўры ў сябе, калі іх адтуль выселяць
Мітрапаліт Веніямін заклікаў беларускіх святароў маліцца за Кіева-Пячэрскую лаўру малітвай, папулярнай у акультыстаў
Каментары