10 чэрвеня на Салігорскім вадасховішчы затрымалі рыбалова з сеткай і налоўленай пры яе дапамозе рыбай. Страты, нанесеныя прыродзе, ацанілі ў больш за шэсць тысяч рублёў, піша «Электронны Салігорск».
З дапамогай забароненай прылады мужчына здабыў 15 лінёў, 8 залатых карасёў, 14 срэбраных карасёў, 4 акуні, 5 ляшчоў.
Памер нанесенай шкоды навакольнаму асяроддзю ацанілі ў 6327 рублёў. У дачыненні да салігорца распачалі крымінальную справу.
Каментары