Офіс Ціханоўскай і МЗС Нямеччыны перадалі палку Каліноўскага пяць машын
Аб перадачы машын паведаміў у твітары ўпаўнаважаны замежнапалітычнага ведамства Нямеччыны па краінах Цэнтральнай Азіі, Усходняй Эўропы і Каўказе Маціяс Лютэнбэрг.
«Міжнародная салідарнасць з Украінай: беларускія валанцёры падтрымліваюць украінскія сілы ў абароне ад расійскай агрэсіўнай вайны», — зазначыў Маціяс Лютэнбэрг.
«Выдатнае супрацоўніцтва з камандай Ціханоўскай», — дадаў ён.
International solidarity with Ukraine : Belarusian volunteers support Ukrainian forces in defending themselves against the Russian war of aggression. In the past weeks, @AuswaertigesAmt has provided them with 5 pickup trucks. Great cooperation with team @Tsihanouskaya ! pic.twitter.com/Fc055tfrkj
— Matthias Lüttenberg (@GERonOstpolitik) June 12, 2023
7 чэрвеня Святлана Ціханоўская правяла анлайн-сустрэчу з прадстаўнікамі палка імя Каліноўскага.
-
ГУБАЗіК стварыў дакладную копію тэлеграм-канала ініцыятывы «Чэсныя людзі» і спрабуе збіраць звесткі беларусаў
-
Кіраўнік візавага агенцтва патлумачыў у сацсетках «адкуль такія цэны на запіс на візу»
-
Ціханоўская ў Давосе сустрэлася з заснавальнікам Вікіпедыі і падзякавала за «канчатковае вырашэнне беларускага пытання»
Каментары