Грамадства

Новы набор на атрыманне еўрапейскіх стыпендый для беларускіх абітурыентаў і студэнтаў

Еўрапейскі саюз абвяшчае конкурс заявак на стыпендыі EU4Belarus — SALT-2 (Support for Advanced Learning and Training) на 2023—2025 гады.

Мэта праграмы — падтрымаць беларускіх абітурыентаў і абітурыентак, студэнтаў і студэнтак, выкладчыкаў і выкладчыц, а таксама навукоўцаў, якія зазналі рэпрэсіі пасля падзей 2020 года альбо знаходзяцца пад пагрозаю рэпрэсій.

Падаць заяўку на стыпендыю можна, калі вы вучыцеся ці плануеце паступаць на праграмы бакалаўрыята або магістратуры ва ўніверсітэты Літвы, Латвіі, Чэхіі ці Польшчы.

Ухваленая заяўка дае права на атрыманне стыпендыі 450 еўра на месяц пры тэрміне падтрымкі два акадэмічныя гады.

Каб узяць удзел у конкурсе, трэба не пазней за 12:00 30 чэрвеня запоўніць анкету і прыкласці неабходныя дакументы на сайце праграмы. Заяўкі ўжо можна дасылаць.

Іх разгледзіць адборачная камісія з прадстаўнікоў Central Project Management Agency, арганізацый грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікоў прадэмакратычнага руху Беларусі і знешніх незалежных экспертаў.

Кандыдатак і кандыдатаў, чые заяўкі паспяхова пройдуць конкурс, не пазней за 15 ліпеня запросяць на матывацыйнае інтэрв'ю.

12 чэрвеня ў 16:00 (GMT+3, Мінск) адбудзецца семінар па правілах падачы заявак. Рэгістрацыя па спасылцы.

Даведацца падрабязнасці і падаць заяўку можна на сайце праграмы.

Каментары

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму20

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе4

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія7

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА12

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Галоўнае
Усе навіны →