Свет77

Беларусь і Расія імкнуцца разваліць АБСЕ праз працэдурныя блакаванні — СМІ

Эстонскія медыя паведамляюць, што Беларусь і Расія свядома сабатуюць дзейнасць АБСЕ і блакуюць будучае старшынства Эстоніі ў арганізацыі.

Флагі АБСЕ. Фота: афіцыйны сайт АБСЕ

Эстонскае выданне ERR 29 мая паведаміла пра спробу развалу Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) з боку Беларусі і Расіі. Гаворка ідзе пра наўмыснае блакаванне імі старшынства Эстоніі ў арганізацыі.

Паводле інфармацыі выдання, Беларусь і Расія як члены АБСЕ адзіныя не даюць згоду на кандыдатуру Эстоніі на старшынства ў арганізацыі ў 2024 годзе, што можа пагражаць АБСЕ сур'ёзным крызісам, бо Эстонія ад сваёй кандыдатуры не адмовіцца.

Як заяўляе кіраўнік МЗС Фінляндыі, якая збіралася ўзначаліць АБСЕ ў 2025 годзе, гэтая сітуацыя можа пагражаць развалам арганізацыі ўжо на працягу 6 месяцаў, калі нічога не вырашыцца.

Нагадаем, што Беларусь і Расія — сябры АБСЕ з 1992 года (усяго ў арганізацыі 57 краін-удзельніц), аднак пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне абедзве краіны спрабуюць сабатаваць працу арганізацыі (напрыклад, Расія яшчэ летась спыніла свае выплаты на функцыянаванне арганізацыі).

Пры гэтым сама АБСЕ пры відавочным удзеле рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны адмовілася называць Беларусь саўдзельніцай канфлікту.

Чытайце яшчэ:

38 краін АБСЕ перазапусцілі Маскоўскі механізм у дачыненні да Беларусі

Расія дэнансуе Дамову аб звычайных узброеных сілах у Еўропе

У АБСЕ расіян і беларусаў-лукашэнкаўцаў пасадзілі на задворках, па-за алфавітам

Каментары7

  • Андэрталец
    29.05.2023
    Пусцілі крывавых саўкоў і неадукаваных сялюкоў у арганізацыю - адграбайце цяпер. Наступным разам можа 100 разоў падумаеце, з кім справы маеце.
  • Вкеа
    29.05.2023
    Тады рфія і беларусь бубуць развалены самі!
  • Краязнаўца
    29.05.2023
    Даўно пара разваліць гэтую непатрэбную арганізацыю, яшчэ скардзяцца. А выкінуць іх адтуль не спрабавалі?

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?8

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзмітрый — 25 рублёў». Мужчына з вуліцы зноў збірае грошы ў мінчан4

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?8

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →