Забаўляльны тэлеканал пад назвай ВТВ спыняе сваё вяшчанне ў Беларусі з 1 мая. Пра гэта паведамляе МТІС.
Такое рашэнне было прынята заснавальнікамі СМІ. Замест ВТВ у краіне будуць трансляваць тэлеканал +TV, які таксама арыентаваны на паказ забаўляльных праграм.
Некалькімі тыднямі раней у Беларусі адключылі вяшчанне двух спартыўных тэлеканалаў.
Мінінфарм ануляваў дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі прадукцыі замежных сродкаў масавай інфармацыі — тэлепраграм Setanta Sports 1 і Setanta Sports 2.
Каментары