Грамадства

ЗША зрабілі захады, каб збіты беспілотнік не трапіў у чужыя рукі

Прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі Белага дома Джон Кірбі заявіў у эфіры тэлекампаніі Сі-эн-эн, што ЗША «зрабілі захады», каб беспілотны апарат MQ-9 Reaper, які ўпаў у аўторак у Чорнае мора, не трапіў у чужыя рукі.

«Мы, зразумела, не хочам, каб хтосьці, акрамя нас, да яго дабраўся», — сказаў Кірбі.

Раней прадстаўнік Пентагона генерал Патрык Райдэр заявіў, што беспілотнік, які пацярпеў крушэнне, не аказаўся ў руках расійскіх вайскоўцаў.

Раней у расійскіх праваенных тэлеграм-каналах з'явіўся аўдыязапіс, на якім чуваць, як нейкія людзі вядуць перамовы на рускай мове аб падняцці са дна некаторых абломкаў дрона. У прыватнасці, сцвярджаецца, што ўдалося падняць «кажух рухавіка ўнутранага згарання». Гэтыя звесткі не пацверджаны афіцыйна.

Улады ЗША абяцалі апублікаваць кадры з інцыдэнтам, аднак пакуль незразумела, ці ідзе гаворка пра фотаздымкі альбо відэазапісы.

ЗША заявілі, што іх разведвальны беспілотнік MQ-9 Reaper сутыкнуўся з расійскім знішчальнікам Су-27 у небе над нейтральнай часткай Чорнага мора і затым упаў у ваду. У расійскім Мінабароны адмаўляюць факт сутыкнення і сцвярджаюць, што дрон ляцеў з выключанымі транспондарамі ў бок анексаванага Крыма.

Чытайце таксама: 

Над Чорным морам расіяне збілі амерыканскі дрон

Каментары

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна7

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў лістападзе прадалі ў «Доме Чыжа»

Украінскія вайскоўцы на мяжы акружэння ў чатырох вёсках Данеччыны

Трамп выступае за размяшчэнне еўрапейскіх войскаў ва Украіне для кантролю над будучым перамір'ем4

Генеральны сакратар НАТА заклікаў рыхтавацца да вайны з Расіяй праз 5 гадоў20

Беларускім журналістам у выгнанні акажа шчодрую падтрымку Фландрыя6

Прарыў у чорнай металургіі: новы метад павышае хуткасць вытворчасці ў 3600 разоў4

Затрымалі гаспадыню аграсядзібы пад Баранавічамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →