На 526 км трасы М1 Масква — Мінск перавярнуўся мікрааўтобус з расіянамі.
Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, з семярых пасажыраў шасцёра былі шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне Талачынскай ЦРБ з траўмамі рознай ступені, ударамі і рэзанымі ранамі.
17-гадовы юнак быў перанакіраваны ў траўматалагічнае аддзяленне Аршанскай гарадской бальніцы.
Каментары