Грамадства44

Што Лукашэнка можа «прадаць» Кітаю і навошта Кітай падтрымлівае Расію

З чым і па што Лукашэнка паляцеў у Кітай, а таксама пра «стратэгічны кашмар» для Кітая ў эфіры «Еўрарадыё» распавяла палітолаг Роза Турарбекава.

Архіўны здымак

Турарбекава звяртае ўвагу на тое, што візіт Лукашэнкі — не раптоўны, гэта даўно запланаваная паездка, хоць і «досыць удала запланаваная для Лукашэнкі».

Турарбекава кажа, што цяпер відавочна, што ў Лукашэнкі існуе нейкая вусная дамоўленасць з Кіевам. І няўдзел беларускай арміі ў вайне ўжо прадаецца як капітал, у першую чаргу, на знешнім рынку, прычым прадаецца не толькі на захад, але і ў бок Кітая.

Цяпер Беларусь спрабуе прымаць актыўны ўдзел у атрыманні ваенных заказаў з боку Расійскай Федэрацыі. Па заявах Лукашэнкі відаць, што ён збіраецца зарабіць на ваенна-прамысловым комплексе, ён заяўляў аб вытворчасці снарадаў, БПЛА — Кітай у гэтым можа дапамагчы, у тым ліку пастаўкай камплектуючых, якіх не хапае Беларусі ў сувязі з заходнімі санкцыямі.

З другога боку, тэма супрацоўніцтва Расіі і Кітая — тэма нумар адзін у сусветнай прэсе. Заходнія разведкі адкрыта кажуць, што падазраюць Кітай у гатоўнасці пастаўляць зброю Расіі. Але Кітаю важна не патрапіць пад заходнія санкцыі.

«Я схільная думаць, што Беларусь можа разглядацца як адзін з магчымых абходных шляхоў. Беларусь і Кітай збіраюцца адзін аднаму дапамагаць і ў гэтым».

Турарбекава звяртае ўвагу на тое, што Беларусь не трапіла ў дзясяты пакет санкцый, дзякуючы працы лабістаў.

Атрымліваецца такая шэрая зона, а для Кітая, паводле яе, шэрыя зоны — цалкам знаёмая рэч, мяркуе палітолаг.

Таму Беларусь будзе «прадаваць» Кітаю тое, што ўжо які пакет санкцый Беларусь «не ў пакеце з Расіяй».

«Я думаю, што Лукашэнка паспрабуе гэтую ідэю прадаць, што Беларусь зʼяўляецца акном магчымасцяў», — кажа яна.

Паводле Турарбекавай, сёння Кітай разглядае Беларусь выключна ў кантэксце адносін з Расіяй. Разгляд Беларусі ў якасці незалежнага субʼекта для Кітая скончыўся ў дваццатым годзе, калі яна магла разглядацца як транспартны калідор для Кітая ў ЕС у абыход Расіі. Але пратэсты 2020 года і Саюзная дзяржава, якую цяпер будуюць, фактычна паставілі крыж на бачанні Беларусі як незалежнага актара.

Беларусь была цікавая Кітаю як незалежны субʼект толькі з пункту гледжання транспартнага калідора з Еўрапейскім саюзам, а цяпер Беларусь цікавая проста як частка стасункаў з Расіяй, мяркуе палітолаг.

Навошта Кітаю дапамагаць Расіі?

Кітайскае кіраўніцтва, кітайскія эксперты разглядаюць адносіны паміж ЗША, Расіяй і Кітаем у рамках стратэгічнага трыкутніка, кажа палітолаг.

Кітаю не выгадна, каб Расія была настолькі аслабленая, што Кітай застанецца сам-насам з ЗША. Для Кітая гэта зʼяўляецца стратэгічным кашмарам, кажа яна. Падтрымліваючы Расію, аслабляючы тым самым Злучаныя Штаты і еўрапейскіх саюзнікаў, адначасова пры слабеючай Расіі Кітай становіцца галоўным бенефіцыярам сітуацыі.

Палітолаг кажа, што Кітай быў напалоханы 24 лютага, і, самае галоўнае, напалоханы тым, што Расія апынулася не настолькі магутнай, каб вырашыць свае задачы ў вайне.

Для Кітая стала рэальнай пагроза пашырэння НАТА на ўсход, у тым ліку, і з пункту гледжання ядзернай бяспекі.

«Для Кітая вельмі вялікае пытанне і палітычная будучыня Расіі. Калі вайна скончыцца поўнай паразай Расіі і прыходам да ўлады ў Маскве празаходняга ўрада або ўрада, які пойдзе на згоду з Захадам у многіх пытаннях. Вось гэта для іх зʼяўляецца самым сапраўдным стратэгічным кашмарам», — тлумачыць палітолаг.

Каментары4

  • Китай наше ВСЁ
    28.02.2023
    Очередной, большой, семейный контрабас в виде семейного  схематоза....вот и весь интерес с обоих сторон. Для ставленника Китайской Орды в виде белорусского улуса далековато, да и российский князёк не позволит. А вот поконтрабасить и посхематозить - САМОЕ ТО !, все довольны и на все концы...
  • Gypsy Moth
    28.02.2023
    О, картину втюхивает,..искусствовед. :) А водку "Президент" уже искушали на нет ?! Чёт не видно жемчужины президентского подарочного комплекта.
  • Ёсік
    28.02.2023
    А чаму не разглядаецца іншы варыянт? Лукашэнку будзе растлумачана, што праект 'Ядвабны шлях' пад пагрозай, не хапала, каб шчэ Польшча ды Літва спынілі чугуначныя пераходы на сваіх межах, што гэта вялікія фінансавыя страты. Заяўленая сустрэча з найбуйнейшымі бізнесоўцамі ды ўласнікамі карпарацый на самой справе адлуп сіпатага таварыша, бо вялікія грошы вылятаюць у трубу. Чуў, што Хуавэй разглядае сыход з Беларусі, а яны між тым абсталяванне для МТС ставілі. І не думаю, што кітайца такія дурныя, каб нешта для Расеі праз Беларусь пастаўляць. Адно заклеіць назву Lenovo на Інтэграл, а друкое зброя ды ўзбраенне.

З'явілася відэа з момантам удару расійскай ракеты Х-101 па дзіцячай бальніцы «Ахматдзіт»1

З'явілася відэа з момантам удару расійскай ракеты Х-101 па дзіцячай бальніцы «Ахматдзіт»

Усе навіны →
Усе навіны

Ультраправыя прыхільнікі Трампа актыўна ствараюць міліцыю па ўсіх штатах. Наколькі гэта сур'ёзна?4

Мілінкевіч згадаў, як кіраўнікі партый прапанавалі яму па чарзе ўзначальваць апазіцыю. І з беларусамі перасталі сустракацца ў Еўропе7

У другім туры парламенцкіх выбараў у Францыі ў лідары нечакана выбіліся левыя16

Сілавік, які здзекаваўся з затрыманых у Мінску пасля выбараў: Ну, б***ь, мала даваў20

Агурковае марозіва — рэцэпт3

У палка Каліноўскага новы камандзір?12

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?9

«Самы цымус»: гісторык напісаў кнігу пра тое, як абаранкі скарылі Амерыку, а дранікі сталі і яўрэйскай стравай 27

Як у парку «Сула» сустрэлі Купалле ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася відэа з момантам удару расійскай ракеты Х-101 па дзіцячай бальніцы «Ахматдзіт»1

З'явілася відэа з момантам удару расійскай ракеты Х-101 па дзіцячай бальніцы «Ахматдзіт»

Галоўнае
Усе навіны →