«Байпол»: Самалёт ДРЛВ А-50 быў падарваны ў двух месцах, яны паказаныя на фота
«У выніку двух выбухаў пацярпелі пярэдняя і цэнтральная часткі самалёта, пашкоджаная авіёніка і радыёлакацыйная антэна», — паведамляе аб'яднанне былых сілавікоў «Байпол».
Месцы пашкоджанняў паказаныя на фота.
Па іх словах, пашкоджанні сур'ёзныя, самалёт дакладна ўжо нікуды не паляціць. Здарэнне адбылося падчас працы каля гэтага самалёта снегаўборачнай тэхнікі.
«Беларускія партызаны паслядоўныя ў выгнанні фашыстаў са сваёй зямлі», — такім каментарыем суправаджае сваю інфармацыю «Байпол».
Нагадаем, ранкам каля 9-й раніцы на аэрадроме «Мачулішчы» былі чутныя два выбухі. Пасля гэтага там назіраецца актыўнасць сілавікоў. Аўтамабілістаў у ваколіцах спынялі, каб праверыць. Мачулішчы нейкі час патруляваў верталёт.
Падрабязней: Гаюн: На аэрадроме Мачулішчы мог быць пашкоджаны мегакаштоўны расійскі самалёт А-50. З чата Мачулішчаў выдалілі ўсе паведамленні
-
Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію
-
«Каб быць з фізічным светам на ты». Журналіст Галко, перабраўшыся з Украіны ў Польшчу, пайшоў працаваць на стайню
-
Беларус здолеў пераканаць суд, што яго прызналі пагрозай для бяспекі Польшчы беспадстаўна
Каментары
Жыве Беларусь!