Свет77

Лаўроў: ЗША імкнуцца да фізічнай ліквідацыі Пуціна

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ТАСС публікуе ўрыўкі з інтэрв'ю з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым (цалкам інтэрв'ю абяцаюць апублікаваць у 10:00 па маскоўскім часе). У адным з іх ён заўважыў, што нехта ў Вашынгтоне выношвае планы фізічнай ліквідацыі расійскага прэзідэнта.

«Далей за ўсіх пайшлі ў Вашынгтоне: там нейкія «неназваныя афіцыйныя асобы» з Пентагона фактычна прыгразілі нанесці па Крамлі «ўдар, які абезгаловіць» — па сутнасці, гаворка ідзе пра пагрозу фізічнай ліквідацыі кіраўніка расійскай дзяржавы. Калі такія ідэі на самай справе кімсьці выношваюцца, гэты хтосьці павінен вельмі добра падумаць пра магчымыя наступствы такіх планаў», — цытуе Лаўрова ТАСС.

Лаўроў не ўдакладняе крыніцу гэтай інфармацыі, але прыведзеныя ім падрабязнасці супадаюць з артыкулам, які выйшаў у Newsweek 29 верасня — расійскае пасольства ў ЗША неўзабаве пасля публікацыі рэагавала на яго з абурэннем. Калі гаворка сапраўды ідзе пра яго, то міністр таксама замоўчвае кантэкст. Артыкул выйшаў у момант, калі Крэмль нагнятаў пагрозу прымянення сваёй ядзернай зброі (у апошнія тыдні гэтыя пагрозы сталі гучаць некалькі радзей). У артыкуле абмяркоўвалася, як ЗША будуць дзейнічаць, калі Расія рэалізуе гэтыя пагрозы; суразмоўцы Newsweek падкрэслівалі, што нават у гэтым выпадку ЗША, хутчэй за ўсё, не будуць адказваць ядзернай зброяй, калі толькі атака не разгорнецца на іх уласнай тэрыторыі, і ў гэтым кантэксце дапускалі няядзерныя альтэрнатывы, у тым ліку «удар, які абезгаловіць, — заб'е Пуціна ў сэрцы Крамля».

Пры гэтым афіцыйныя прадстаўнікі амерыканскай адміністрацыі, у тым ліку асабіста прэзідэнт Байдэн, не раз гаварылі, што не імкнуцца да звяржэння рэжыму Пуціна, нягледзячы на глыбокае непрыманне яго дзеянняў.

Каментары7

  • мясцовы2
    27.12.2022
    Ваў!
    Ну нврэшце)))
  • Vir
    27.12.2022
    Mahčyma ū Kramli rasyli kavaldavac` Pucina, dy abvinavacic` Bajdena ū tym zlačynstvie. Alie ū Bajdena alibi, bo jon užo fizyčna nia ū stanie padniac` kavaldu... 
  • VSOP
    27.12.2022
    Бесы маскируются под ангелов. Вот только хвосты и копыта их выдают.

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс13

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

Усе навіны →
Усе навіны

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

Былога прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса спрабуюць арыштаваць за згвалтаванне 15-гадовай актывісткі. Яна нарадзіла ад яго8

«У панядзелак вам будзе вельмі весела глядзець тэлевізар». Трамп выступіў перад прыхільнікамі напярэдадні інаўгурацыі1

Чаму Карпенка не можа пасадзіць Бондараву? Разважае Вольга Лойка15

Ярмошына: Я не магу падтрымаць культ асобы Сталіна. Сям'я майго бацькі была раскулачаная, палова загінула11

Беларус купіў дзіцячы садок, у які сам хадзіў 30 гадоў таму

Трагедыі на пешаходных пераходах: чаму кіроўцы збіваюць людзей? Інструктар называе памылкі6

Муж Сіманьян прапагандыст Тыгран Кеасаян дагэтуль у коме5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс13

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

Галоўнае
Усе навіны →