Грамадства88

Сямейную пару асудзілі за ўдзел у маршы па фота з кнігі «Я выходжу»

У судзе Партызанскага раёна Мінска 6 снежня па «народным» артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі» сямейную пару Дар'ю і Міхаіла Суднікаў. Да суда яны ўтрымліваліся пад вартай. Іх абвінавацілі ў перакрыцці дарог на адным з маршаў у 2020 годзе. Галоўны доказ па справе фота з плакатам з кнігі «Я выходжу», піша «Вясна».

Паводле версіі абвінавачвання, Дар'я і Міхаіл Суднікі, «дзейнічаючы сумесна групай асоб па папярэдняй змове з іншымі неўстаноўленымі асобамі, якія ўдзельнічалі ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў АУС, якія знаходзіліся пры выкананні службовых паўнамоцтваў, спыніць вышэйпаказаныя дзеянні, а таксама пацягнулі парушэнне працы транспарту і прадпрыемствы».

«Публічна выкрыкваючы лозунгі, здзяйсняючы гучныя воплескі і размахвання рукамі, рухаліся ў складзе ўдзельнікаў несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, якія па праезнай частцы ішлі па праспектах Машэрава, Пераможцаў, Незалежнасці, чым сумесна з іншымі ўдзельнікамі блакавалі і перагароджвалі шлях транспартным сродкам, у выніку чаго іх дзеянні пацягнулі парушэнне працы транспарту. Таксама іх дзеянні пацягнулі доўгае парушэнне грамадскага спакою, абмежавалі правы добрапрыстойных грамадзян на спакойную працу, адпачынак і свабоднае перамяшчэнне, а таксама блакавалі рух грамадскага і іншага транспарту, перашкаджалі нармальнай працы КТУП, гэта значыць, груба парушылі грамадскі парадак», — гаворыцца ў абвінавачванні.

На судзе Суднікі віну прызналі цалкам. Падчас працэсу яны распавялі, што свядома прымалі ўдзел у шэсці, бо Дар'я была не згодна з вынікамі выбараў. У маршы сямейная пара брала ўдзел дзесьці 2-3 гадзіны. Дар'я на акцыю хадзіла з плакатам, на ёй была блузка з арнаментам і вянок бел-чырвона-белага колеру.

Жанчына на працэсе заявіла, што пратэсны надпіс на плакаце абвяшчаў нязгоду з падлікамі галасоў на выбарах, абраны выгляд адзення быў абумоўлены выразам яе грамадзянскай пазіцыі нязгоды з вынікамі выбараў.

Сямейную пару вылічылі супрацоўнікі ГУБАЗіКа па фотаздымку з кнігі з плакатамі «Я выходжу». Яны падрыхтавалі адпаведны рапарт і ліст 22 жніўня 2022 года.

У пратаколе агляду фотаздымка ў кнізе гаворыцца:

«Дар'я і Міхаіл знаходзіліся на праезнай частцы дарогі па праспекце Незалежнасці ў Мінску сярод значнай колькасці іншых грамадзян, якія выкарыстоўвалі бел-чырвона-белыя сцягі і іншую пратэсную атрыбутыку; Суднік трымала ў руках шыльду з пратэсным надпісам, апранутая ў блузку з арнаментам бел-чырвона-белага колеру, на галаве — вянок аналагічнай расфарбоўкі. Суднік быў апрануты ў майку карычневага колеру».

У хуткім часе Суднікаў затрымалі. Падчас ператрусу забралі майку Міхаіла як доказ яго ўдзелу ў акцыі пратэсту.

У выніку суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў Дар'і і Міхаілу паводле ч. 1 арт. 342 КК па тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»). Іх вызвалілі ў зале суда.

Былыя арыштанты ІЧУ Акрэсціна распавядаюць праваабаронцам, што там шмат затрыманых па фотаздымках з кнігі «Я выходжу». Калі фотаздымак з вамі трапіў у гэтую кнігу, то вам трэба тэрмінова паклапаціцца пра сваю бяспеку.

Каментары8

  • асобая пачытацельніца
    22.12.2022
    "то Вам трэба тэрмінова паклапаціцца пра сваю бяспеку."
    не прайшло й 3-ох год, як
    Ніва папярэджвае...
  • Мойша
    22.12.2022
    Аўтары і сама кніга вельмі дапамаглі сілавікам...
  • мясцовы2
    22.12.2022
    Адказнасць за пакуты нашых людзей павінны несьці не толькі амоны-губопікі, але і ўсе тыя карысныя ідыёты, якія не клапаціліся аб бяспеке іншых людзей, якія зараз вымушаны быць у эміграцыі, або за кратамі.

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?2

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

«Ну і сядзі, рохкай далей». Невядомы засмуціўся, калі не здолеў падмануць беларуса ў інтэрнэце4

У Беларусі забаранілі «Казкі» Пушкіна, выдадзеныя «Умкай»2

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш13

У Мексіцы шукаюць прастытутку з Расіі, якая пакінула дзіця адно дома і паехала ў клуб. Хлопчык памёр ад голаду2

Следчы камітэт пагражае беларусам, якія за мяжою ўдзельнічаюць у акцыях супраць рэжыму 25

«Паспрабуюць адабраць — прыйду з міліцыяй». У школах забіраюць тэлефоны вучняў на дзень — бацькі бунтуюць16

ААЦ ануляваў дамен платформы petitions.by1

Каманда Зяленскага зменіць брэнд «Слуга народа» на выбарах1

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?2

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →