Грамадства

Урад скарэктаваў палажэнне аб інтэрнатах

Новая рэдакцыя дакумента апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У падкарэктаваным дакуменце ўтрымліваецца пункт 54, які вызначае парадак пакрыцця страт дзяржарганізацый, якія звязаныя з утрыманнем інтэрнатаў і непакрытымі плацяжамі грамадзян, якія ў іх жывуць.

Пакой у інтэрнаце. Фота: «Мінск-Навіны»

Паводле новага закона страты кампенсуюць бюджэтныя арганізацыі, работнікі якіх і іх сем'і жывуць у інтэрнаце. Пакрыццё выдаткаў адбываецца за кошт бюджэтных (пазабюджэтных) сродкаў гэтых арганізацый прапарцыйна плошчы памяшканняў. Калі месцы ў інтэрнаце падаваліся па хадайніцтве — то за кошт тых арганізацый, чые супрацоўнікі жывуць у інтэрнаце, і яшчэ іншых крыніц, якія не забароненыя законамі.

Калі наймальнік — непрацаздольны, чалавек, які дасягнуў пенсійнага ўзросту, або інвалід першай і другой груп, то страты кампенсуюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы са сродкаў мясцовага бюджэту. Таксама з мясцовага бюджэту кампенсуюцца выдаткі на ўтрыманне забраніраваных жылых памяшканняў у інтэрнаце, да заключэння дамовы найму.

У палажэнні пад стратамі маецца на ўвазе частка фактычна панесеных выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі, выдаткі на электраэнергію для асвятлення дапаможных памяшканняў і працу абсталявання, у тым ліку ліфтаў.

Пастанова набывае законную сілу з 1 студзеня 2025 года.

Каментары

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі26

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Усе навіны →
Усе навіны

«Педагог-псіхолаг была на працы ў стане алкагольнага ап'янення». У Мінскім раёне выхаванка дзіцячай вёскі скончыла жыццё самагубствам5

Вядомая беларуская бізнэсвумэн — і жонка праўладнага блогера-мільённіка — шукае арандатараў для свайго катэджу. Кошт ваў!30

Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром NATO6

На знешнім кальцы МКАД утварыўся значны затор: ад Малінаўкі да Чыжоўкі

«ЗАГС быў супраць, але мы даказалі». Жыхары Мінска далі дзіцяці імя, якое палічылі трайным1

«Усе жанчыны мараць пра гасцявы шлюб». Прыбіральшчыца з Мінска бачыцца з мужам толькі на выходных і лічыць гэту схему ідэальнай25

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд?

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку4

Памёр Віктар Гардзей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі26

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Галоўнае
Усе навіны →