ISW: Пуціну, падобна, зноў не ўдалося ўгаварыць Лукашэнку ўступіць у вайну
Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) у чарговай зводцы-аналізе выказвае здагадку, што расійскаму лідару Уладзіміру Пуціну на сустрэчы ў панядзелак зноў не ўдалося ўгаварыць кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку ўступіць у вайну з Украінай.
«ISW па-ранейшаму лічыць, што ўступленне Беларусі ў вайну Пуціна з Украінай застаецца малаверагодным. Той факт, што Пуцін, падобна, прыняў [на публіцы] тэзісы Лукашэнкі, не спрабуючы ўгаварыць яго падкарэктаваць іх, ускосна падмацоўвае гэтую ацэнку», — пішуць аналітыкі інстытута.
У астатняй частцы зводкі ISW пераказвае для сваёй, амерыканскай аўдыторыі паведамленні абодвух бакоў аб становішчы на фронце і ў тыле.
Інстытут, у прыватнасці, адзначае, што расіяне, з аднаго боку, страцілі нейкія пазіцыі на поўдзень ад Бахмута, а з другога, згодна з вынікамі геалакацыі, займаюць пазіцыі ўжо ў межах горада, на самай яго ўскраіне.
Каментары