На волю выйшаў кобрынец Віталь Жук. Пакуль ён сядзеў, ціснуць пачалі на жонку
Палітзняволенага кобрынца Віталя Жука асудзілі на 1,5 года калоніі за каментар пра Лукашэнку па арт. 368 КК. У бабруйскай калоніі палітвязня некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар, а потым адправілі ў ПКТ на пяць месяцаў — да заканчэння тэрміну.
17 снежня палітвязень выйшаў на волю з папраўчай калоніі № 2, паведамляюць праваабаронцы.
Пакуль ён сядзеў, ціснуць пачалі на яго жонку Маргарыту Касабуцкую. Па розных падставах сілавікі прыходзілі да яе некалькі разоў. Чарговы ператрус у сям'і быў 23 лютага. Падчас яго стала зразумела, што жанчыну таксама падазраюць у абразе Лукашэнкі за фразу «Лукашэнка — нелегітымны прэзідэнт». На ператрус сілавікі прыйшлі разам з органамі апекі, але забраць дзяцей не ўдалося, бо іх да сябе ўзяла бабуля. Саму Маргарыту не затрымалі. Паводле даных брэсцкай «Вясны», цяпер жанчына ў бяспецы.
-
ГУБАЗіК стварыў дакладную копію тэлеграм-канала ініцыятывы «Чэсныя людзі» і спрабуе збіраць звесткі беларусаў
-
Кіраўнік візавага агенцтва патлумачыў у сацсетках «адкуль такія цэны на запіс на візу»
-
Ціханоўская ў Давосе сустрэлася з заснавальнікам Вікіпедыі і падзякавала за «канчатковае вырашэнне беларускага пытання»
Каментары