Слухачы ў постсавецкіх краінах адмаўляюцца ад расійскай музыкі. У Беларусі таксама
Колькасць песень расійскіх музыкаў, якія ўваходзяць у топ-10 самых папулярных у Apple Music, за год скарацілася амаль ва ўсіх постсавецкіх краінах, акрамя Арменіі.
Колькасць кампазіцый расійскіх выканаўцаў, якія ўваходзяць у рэйтынг найбольш папулярных песень сярод жыхароў былых рэспублік СССР, за год скарацілася амаль ва ўсіх гэтых краінах. Гэта вынікае з праведзенага РБК аналізу статыстыкі сэрвісу Apple Music, які фарміруе топ-100 самых папулярных кампазіцый па краінах свету. Аналагічны топ не створаны толькі для Грузіі (у Apple не тлумачаць, чаму хіт-парад менавіта для гэтай краіны адсутнічае).
Як за год змяніліся хіт-парады постсавецкіх краін
Год таму, у снежні 2021-га, кампазіцыі расійскіх выканаўцаў былі запатрабаваны практычна ва ўсіх постсавецкіх краінах. Больш актыўна прадстаўнікоў расійскай эстрады, акрамя самой Расіі, слухалі ў Малдове і ва Украіне (там ім належала па дзевяць радкоў рэйтынга з дзесяці). Пры гэтым найменш папулярнымі расійскія музыканты былі ў Літве, жыхары якой аддавалі перавагу брытанцам Adele, Элтану Джону і Эду Шырану. У топ-10 гэтай краіны ўдалося трапіць толькі Люсі Чабоцінай і дуэту «Мумій Троля» і Дані Мілохіна.
Найбольш істотныя змены за год адбыліся ў перавагах украінскіх карыстальнікаў.
Калі год таму амаль увесь топ-10 для гэтай краіны быў прадстаўлены расійскімі музыкамі і толькі дзявятае месца займаў украінец Іван Дорн, то зараз адзінай расійскай спявачкай, якая трапіла ў рэйтынг, стала Instasamka з песняй «За грошы так».
Шэсць радкоў з дзесяці займаюць украінскія выканаўцы, яшчэ два — амерыканцы Lady Gaga і Eminem.
Сурʼёзныя змены адбыліся ў рэйтынгу Apple Music у Казахстане. Калі ў снежні 2021 года сем песень з топ-10 былі выкананы або расійскімі музыкантамі, або іх дуэтамі з казахстанскімі выканаўцамі, то зараз адзінай расійскай спявачкай у рэйтынгу зʼяўляецца Instasamka, якая займае дзявятае месца. Пры гэтым у хіт-парадзе павялічылася колькасць уласна казахстанскіх музыкаў: зараз ім належаць чатыры пазіцыі, а ўзначальвае чарт казахстанская спявачка Dequine.
Ніводнага расійскага музыканта не аказалася ў хіт-парадах Кыргызстана і Літвы.
У Беларусі таксама змяніліся густы — колькасць топавых расійскіх кампазіцый знізілася ўдвая.
Каментары
у маршрутках - русское радио. а ў Кіеве шчэ да вайны забаранілі расейскі шансон
А ад пэўных таварышаў яшчэ з часоў канца эСэСэСэРыі ванітавала напоўніцу. Напрыклад ад Любэ
тое самае і Кіпелаў...
даўно-даўно не слухаю нічога расейскага. падабаецца толькі Сплін (Саша Васільеў)