Здарэнні

Беларус у Маскве раздушыў самазвалам таксі і ўцёк. 27-гадовага ўраджэнца Калінкавіч шукаюць

Раніцай 11 кастрычніка ў Маскве адбылося страшнае ДТЗ, у якім загінулі кіроўца і пасажырка таксі. Меркаваны віноўнік смяротнага ДТЗ — 27-гадовы грамадзянін Беларусі.

Фота: тэлеграм-канал «пракуратура Масквы»

Аварыя адбылася ў цэнтры Масквы на вуліцы 1905 года. Кіроўца таксі спыніўся на прыпынку грамадскага транспарту, каб падабраць пасажырку. Жанчына ледзь паспела сесці ў таксі і закрыць дзверы, як у аўтамабіль на поўнай хуткасці ўрэзаўся вялікагруз.

Момант ДТЗ патрапіў на відэа:

Грузавік у літаральным сэнсе слова ўпячатаў машыну таксі ў аўтобус, які стаяў далей на прыпынку. 

Кіроўца і пасажырка таксі загінулі на месцы. Аўтамабіль таксі пасля сутыкнення пераўтварыўся ў груду металалому. 

 фота: дзяржаўтаінспекцыя Масквы

Віноўнік ДТЗ знік з месца здарэння. Расійскія праваахоўнікі мяркуюць, што за стырном грузавіка быў грамадзянін Беларусі 1995 года нараджэння. Паліцыя шукае Вячаслава Піваварава — ураджэнца горада Калінкавічы Гомельскай вобласці.

Каментары

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады20

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

Прыднястроўе пагадзілася на пастаўку газу з Малдовы2

У Беларусі ўстанавілі плату за дастаўку пенсіі паштальёнамі. Колькі давядзецца плаціць2

Упершыню жанчына стане губернатарам Ватыкана5

Зяленскі апублікаваў новае відэа з палонным паўночнакарэйскім вайскоўцам1

Азаронак расказаў, як чалавека, які штурхануў яго маці-кандуктарку ў аўтобусе, адправілі ў ізалятар16

У машыне расійскага акцёра Гошы Куцэнкі знайшлі цела забітай жанчыны20

У Мінску святар асвяціў аквапарк з 10-метровага трампліна9

У Мінску гарэў жылы дом6

У Гродне дзіця два месяцы крала цацкі з крамы. Яго маці хоча падаць у суд на прадаўцоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады20

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →