На Новы год Мінск упрыгожаць фігурамі жывёл усходняга календара
Якія новыя светлавыя фігуры будуць упрыгожваць сталіцу ў навагоднія святы, «Мінск-Навінам» распавёў начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела «Мінгарсвятла» Уладлен Чухін.
— Летась мы паставілі частку светлавых фігур жывёл усходняга календара ў раёне Парку Чалюскінцаў. У 2022-м гараджан будуць радаваць 2 камплекты па 12 фігур жывёл-сімвалаў. Цяпер прапрацоўваюцца варыянты іх месцазнаходжання, — распавёў У. Чухін.
Каментары