На галоўнага доктара мінскай бальніцы завялі справу за «незаконныя надбаўкі»
Пракуратура Заводскага раёна Мінска завяла крымінальную справу па падазрэнні галоўнага доктара адной з клінік у перавышэнні службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула цяжкія наступствы.
«У жніўні 2021 года ён аднаасобна, без вынясення на абмеркаванне названай камісіі пытання аб павелічэнні працэнта надбавак шэрагу супрацоўнікаў установы аховы здароўя, прыняў такое рашэнне і павялічыў асобным спецыялістам працэнт надбаўкі за складанасць і напружанасць у працы да 71,5%. Гэтая надбаўка фінансуецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту», — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.
Дзякуючы гэтаму медыкі «незаконна атрымлівалі надбаўку» да жніўня 2022 года, тым самым дзяржаве быў нанесены ўрон памерам звыш 119 тыс.рублёў.
На галоўнага доктара завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула цяжкія наступствы) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Якая клініка ці бальніца, у паведамленні Генпракуратуры не называецца.
Каментары