Улады Германіі паведамілі аб перадачы Украіне чарговай партыі ваеннай дапамогі. Адпаведная заява апублікаваная на сайце ўрада краіны.
Як вынікае з паведамлення, украінскі бок атрымаў пяць браніраваных эвакуацыйных машын Bergepanzer 2, сем цяжкіх і сярэдніх пантонных сістэм, а таксама 167 тысяч патронаў да агнястрэльнай зброі.
Таксама ўкраінская армія атрымала 30 зенітных самаходных установак «Гепард», 500 зенітных ракет Stinger, амаль 15 тысяч супрацьтанкавых мін, 350 тысяч дэтанатараў, а таксама 10 гармат і 14 датчыкаў ды глушыцеляў, каб змагацца з дронамі.
Акрамя гэтага, Нямеччына перадала Украіне рознае абсталяванне і зімовую экіпіроўку для вайскоўцаў.
Раней ужо стала вядома, што Германія перадала Украіне найноўшы нямецкі зенітна-ракетны комплекс IRIS-T.
Каментары
Невзоров с паспортом Украины всё ещё лепечет про "виноват толь о путин и его окружение", а миллионы против войны, но я вижу обратное - они все за войну и уже даже за использование ЯО.