Жыхар Вялікай Бераставіцы вылавіў у мясцовым возеры таўсталобіка амаль на 20 кілаграмаў
Аляксандр Здановіч — дасведчаны рыбак, валодае рознымі рыбацкімі хітрасцямі і сакрэтамі. Але вылавіць у мясцовым возеры такі буйны трафей, як таўсталобік вагой 19,5 кг, не спадзяваўся, піша «Бераставіцкая газета».
«Калі цягнуў рыбу, эмоцыі, вядома ж, зашкальвалі, — згадвае рыбак. — Прызнаюся, гэта было зрабіць нялёгка. Дапамагалі ўсе, хто знаходзіўся побач, і нам такі ўдалося выцягнуць «монстра».
Да гэтага выпадку самым буйным трафеем у рыбалоўнай практыцы Аляксандра Здановіча быў карп вагой у 7 кг.
Таўсталобікі растуць вельмі хутка і могуць мець больш за метр у даўжыню і вагу 35 і больш кілаграмаў.
Каментары