Вайна99

«Хворы чалавек па трох напрамках». Ва ўкраінскай разведцы распавялі пра здароўе Пуціна

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін хворы маральна і фізічна. Таксама ў яго назіраюцца прыкметы шызафрэніі. Пра гэта ў інтэрв'ю РБК-Украіна паведаміў прадстаўнік ГУР Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі.

«Хворы чалавек па трох напрамках: маральна, шызафрэнік і фізічна таксама хворы. Што возьме верх першым — пабачым», — сказаў Скібіцкі, адказваючы на ​​пытанне аб стане Пуціна. Ён зазначыў, што інфармацыя пра здароўе прэзідэнта Расіі хаваецца.

«Стан яго здароўя складаны. Але ён будзе ваяваць да канца сваіх дзён. Ён не спыніцца і не адмовіцца. Думаць, што яго здароўе будзе ўплываць на ход вайны — памылкова. У яго адна мэта і ён яе агучыў: «Пётр I ваяваў 21 год, такім чынам, і я буду столькі ж ваяваць, і буду ваяваць да таго часу, пакуль не зраблю таго, пра што мару». Ва ўсіх яго праграмных артыкулах, якія ён пісаў, сказана, які ў яго светапогляд», — падкрэсліў прадстаўнік ГУР.

Раней пра праблемы са здароўем у Пуціна заяўлялі заходнія разведкі. У Расіі гэта катэгарычна абвяргаюць.

Каментары9

  • Литературный клуб редакторов
    27.08.2022
    Боже, яке кончене! (лит.)
  • *
    27.08.2022
    І што цікава, ен казаў гэта шчыра ад першых дзен сваей улады. Вайна, вайна, вайна. А пра канчатковую мару і МЭТУ аднаўленьня эСэСэСэРыі шчыра заявіў у 2007 у Мюнхене. Але ўсе навокал лыбілы лупсы - Ай, ай, спадар Пуцін успамнае мінулыя маладыя гады. Буш душу ў яго знайшоў у зрэнкі паглядзеўшы. Усе карагоды вадзілі вакол і лыбылісь. Грузія - да ладна. Крым - аддайце яму Крым. Данбас - ну што тут рабіць, там такі народ. 
    І вось нарэшце дачакалісь таго, пра што ен не хаваў, а ўсе навокал не жадалі нават думаць
  • Пеця
    27.08.2022
    Ёсць яшчэ адзiн такi ж шызiк, мазаiчны.Месца якога у магiлёускай псiхушке.

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў Расію неадкладна спыніць вайну, іначай пагражае крутымі мерамі35

У Варшаве здаюць пакой за 520 даляраў за месяц. Сацсеткі ў шоку ад цаны5

Кая Калас: Спецслужбы папярэджваюць, што Расія можа напасці на Еўрасаюз у 2028 годзе3

Усё больш пар рэгіструюць свае шлюбы з цырымоніяй па-беларуску12

У Чашніках ужо пяты раз за два месяцы судзілі спартоўца-аматара Канстанціна Чарнова

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам11

Як беларусы называлі дзяцей у 2024 годзе1

«У 2021-м быў уражаны негатоўнасцю УСУ адбіваць напады». Што піша Залужны ў сваіх мемуарах7

Берасцеец ішоў дадому з гулянкі і заблукаў. Са злосці ён разграміў камянямі чужое аўто1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Галоўнае
Усе навіны →